Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 24 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    😢 У 4-й гімназіі Менску маці давялі да слёзаў і прыніжальна выгналі з канцэрту яе дачкі. А яна – былая настаўніца У беларускіх школах бацькі здаюць неймаверныя сумы грошай, а туалетная папера і мыла пасля праверак могуць знікаць ужо праз 15 хвілін. Менчукам удалася адстаяць важныя аўтобусныя маршруты падчас публічнага абмеркавання з чыноўнікамі. А рэжым Лукашэнкі тым часам не толькі абменьваецца з тэрарыстамі медычным і аграрным досведам, але і прапануе Талібану беспілотнікі. 📺 Больш пра гэтыя ды іншыя навіны – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў на «Белсаце»

  2. edited

    🇺🇸 Лукашэнка ўсё ж хоча сустрэцца з Трампам – кажуць у МЗС Паводле кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС Максіма Рыжанкова, для гэтага «робяцца адпаведныя крокі». А галоўная перашкода – санкцыі ЕС і праблемы з пералётам. У лютым 2026 году Лукашэнка ўжо збіраўся ў ЗША на «Раду міру», але так і не паляцеў. Тады прычынай таксама называлі санкцыі і праблемы з пералётам. А пазней Лукашэнка агучыў іншае апраўданне – маўляў, у Беларусі якраз праводзілася праверка баявой гатовасці войска. А затым стала вядома, што ў гэтыя дні ён сустракаўся са старшынёй Сенату Зімбабвэ. Сам Рыжанкоў тады таксама не паляцеў у ЗША — яму не далі візу.

  3. 🔎 Мянчук пайшоў на працу — і знік Аляксандра Наркевіча шукаюць з 29 верасня. Ён выйшаў з дому і больш не выходзіў на сувязь. Аляксандру 41 год. Рост – 178 см, нармальнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы цёмна-русыя, кароткія. 📍 Апошнія каардынаты тэлефона зафіксавалі каля вёскі Тачылішча. Пошукі працягваюцца. Калі вам нешта вядома, тэлефануйце 7733 або 102.

  4. 😬 Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай 30 верасня навучэнцам магілёўскіх каледжаў правялі відэастрым з непаўналетнім вязнем з бабруйскай калоніі №2. Афіцыйна — у межах «прафілактыкі злачынстваў». І гэта ўжо не першы такі «ўрок» у верасні школьнікаў сустракалі з сілавікамі, работнікамі калоніяў і зняволенымі, а некаторых нават вазілі на экскурсіі ў СІЗА.

  5. 🇱🇹 У Літве памежнікі затрымалі двух хлопцаў на машыне з «перабітымі» нумарамі. Але самае цікавае было побач Прыкладна за 400 метраў памежнікі выявілі рэшткі паветранага шара і абсталяванне для перавозкі кантрабандных цыгарэтаў. Яшчэ адзін такі камплект знайшлі за 600 метраў. Маладзёнаў 19 і 25 гадоў затрымалі памежнікі ў Панявежскім раёне Літвы. Яны ехалі на Audi Q7 з чужымі літоўскімі нумарамі, а VIN аўтамабіля быў знішчаны. Паводле памежнікаў, паветраны шар мог прыляцець з боку Беларусі. Ці маюць затрыманыя дачыненне да кантрабанды, цяпер высвятляе следства.

  6. 🤦🏼 На Макса Каржа ў Расеі напісалі данос Z-актывісты з руху «Сорок сороков» патрабуюць ад Генпракуратуры Расеі праверыць яго трэк «С нами или нет» на «дыскрэдытацыю арміі»: «Даведаліся, што Макс Корж выступае супраць СВА. Тыя, хто ваююць, адкрыта называюць яго здраднікам, які „плюе нам у твар“» — напісалі «актывісты». Іх увагу прыцягнулі радкі «И не нужна война, она не нужна» і заклік не ісці ваяваць. Песня выйшла ў траўні 2026 года.

  7. ✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў даказала: нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя.

  8. 🐈 Добрыя навіны з Чэрвеня – ратавальнікі дапамаглі кату Хатні гадаванец апынуўся на даху жылога дома, і гаспадары не змаглі дапамагчы яму самастойна.

  9. 🧐 Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой Дзяржаўная прапаганда пачала абмяркоўваць ідэю пазбаўляць грамадзянства тых, каго лічыць «здраднікамі» і праціўнікамі рэжыму. Але, Канстытуцыя Беларусі забараняе пазбаўляць грамадзянства людзей, якія атрымалі яго ад нараджэння. Навошта ўлады вярнуліся да гэтай тэмы і чым гэта можа пагражаць беларусам замежжа: 👉 Чытайце на сайце «Белсату» 🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі

  10. 🤯 Смяротная ін’екцыя не спрацавала двойчы. У ЗША расследуюць беспрэцэдэнтны выпадак У амерыканскім штаце Тэнэсі ўпершыню зафіксавалі выпадак, калі асуджаная не памерла пасля дзвюх смяротных ін’екцыяў пентабарбіталу. Крыста Пайк засталася жывой нават пасля паўторнага ўвядзення прэпарату і была дастаўленая ў шпіталь у крытычным стане. Паводле экспертаў, найбольш верагодная прычына – праблемы з венамі, праз што прэпарат мог трапіць не ў крывацёк, а ў тканкі. Але канчатковыя высновы пакуль не зробленыя. Цікава, што пентабарбітал першапачаткова распрацоўваўся як снатворнае і заспакаяльнае. Пазней яго пачалі выкарыстоўваць для эўтаназіі жывёлаў, кантраляванага самагубства ў некаторых краінах, а таксама для выканання смяротных прысудаў у ЗША. Цяпер улады Тэнэсі прыпынілі ўсе смяротныя пакаранні ў штаце да завяршэння расследавання.

  11. 👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам» Чаму Расея не пускае беларускія прадукты і што стаіць за гандлёвымі войнамі? Хто стварае фэйкі пра Беларусь і як іх распазнаць? Таксама абмяркоўваем словы Парфёнава пра Шагала, кім могуць ганарыцца беларусы і ці дапамагаюць часнык, імбір і вітаміны ў сезон прастудаў. 🔗 Запрашаем на эфір!

  12. 🤬 На Паўночным мосце ў Кіеве пашкоджана дарожнае палатно і кантактная тралейбусная сетка Пра гэта паведаміў мэр гораду Клічко.

  13. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Палітвязні ў абмен на санкцыі? Беларускі юрыст заклікае не ісці на саступкі Лукашэнку Вызваленне некалькіх дзясяткаў палітвязняў не павінна стаць нагодай для змякчэння санкцыяў супраць беларускага рэжыму. 🔸 «Нобэлеўскі тыдзень» ужо грукаецца ў дзверы. Каго лічаць фаварытамі сёлета? Варта памятаць аднак, што стаўкі на Нобэлеўскую прэмію (як і на іншыя падзеі) далёка не заўсёды сведчаць пра будучага пераможцу. 🔸 Ва ўрадзе распрацавалі папраўкі да закону, прысвечанага сімволіцы «Калі логіка гэтых зменаў будзе даведзеная да канца – атрымаецца, што ўлады незалежнай Рэспублікі Беларусь, у адрозненні ад царскіх і савецкіх, будуць баяцца “Пагоні”» #штопачытаць

  14. 🍁 «Назапасілі настрою на ўсю зіму» Пад Менскам у бліжэйшыя выходныя беларусы будуць святкаваць Багач. У народным календары Багач – гэта час, калі ўраджай сабраны, а ў хаце запальваецца першы агмень пасля лета. А беларусы ў Польшчы Багач ужо святкавалі – на Падляшшы. «Назапасілі настрою на ўсю зіму» Кажуць удзельнікі свята. ☝️

  15. ☝️«У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна» Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў, на якое пайшоў Менск, «мінімальнымі выдаткамі» у абмен на «вырашэнне сур'ёзных эканамічных пытанняў» з амерыканскім бокам. Што Менск хоча атрымаць ад ЗША і якія паслабленні могуць быць карысныя грамадству? Пра гэта ў эфіры праграмы «Наш дзень» на «Белсаце» паразважала экспертка, галоўная рэдактарка медыя «Plan B» і былая палітзняволеная Вольга Лойка. «У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна [для Лукашэнкі]. Ён іх ведаў, перакручваў прозвішчы – гэта было нешта асабістае. А далей нейкія людзі, якіх ён не ведае, іх шмат, яны нудныя. А тут ёсць абсалютна відавочны эканамічны прафіт». Некаторыя праваабаронцы лічаць, што перамовы не ўдаліся. Аднак яшчэ ў Менску Джон Коўл анансаваў, што паміж ЗША і Беларуссю яшчэ застаюцца пытанні, пасля вырашэння якіх могуць адбыцца дадатковыя вызваленні палітвязняў, а таксама дадатковае зняцце санкцыяў. ☝️

  16. ☝️Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Генрыха Акалатовіча не могуць прадаць з аўкцыёнаў: на таргі ніхто не прыходзіць. Пакупнікоў не знайшлося ні на Volkswagen, ні на абраз XVIII стагоддзя, які выстаўлялі на продаж тройчы. Цяпер пляцоўка "БелЮрЗабеспячэнне" прапануе спагнанніку пакінуць непрададзеную маёмасць сабе ў кошт пагашэння, нібыта, запазычанасці святара. Арыштаваны зямельны ўчастак Генрыха Акалатовіча ў Баранавіцкім раёне выставілі на продаж ужо шосты раз. Таргі аб'яўляліся з лютага, але ніхто на іх не зарэгістраваўся. Наступны аўкцыён запланаваны на кастрычнік. Мясцовыя жыхары адгаворваюць усіх ад такой пакупкі са словамі "гэта грэх - браць чужое". Ксёндз Генрых Акалатовіч быў прыгавораны да 11 гадоў калоніі па абвінавачанні ў «здрады дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі і адправілі ў Рым. Маёмасць святара працягнулі канфіскаваць для пагашэння, нібыта, "даўгоў". ☝️

  17. ☝️«Наглядчык» па вайне: Лукашэнка прызначыў вайскоўца Муравейку ў сваю адміністрацыю «Грызня бульдогаў пад дываном» і «наглядчык» па вайне – так называюць прызначэнне вайскоўца Муравейку ў адміністрацыю Лукашэнкі. А яшчэ новае прызначэнне – як вынік новай схаванай вайны сілавікоў унутры рэжыму. Аналіз падзеяў глядзіце ў праграме «Нацыянальны інтарэс» з Сяргеем Пелясою і Змітром Міцкевічам.☝️

  18. 💥 #галоўнае за 2 кастрычніка ✔️Мікола Статкевіч расказаў пра сваю сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўразвязу ў Беларусі ✔️Павел Латушка паведаміў пра маштабныя спробы вярбоўкі людзей з ягонай каманды ✔️«МЗС Польшчы было супраць нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі. За нармалізацыю былі [польскія] спецслужбы». Былы дыпламат Вітальд Юраш раскрыў трохі закулісся «адлігі» ў стасунках Лукашэнкі з Захадам ✔️Лукашэнкаўскі ўрад распрацаваў шэраг паправак у закон пра сімволіку. Калі іх зацвердзяць, з гербам «Пагоня» могуць канчаткова расправіцца ✔️Прэс-сакратар украінскай Памежнай службы заявіў, што рэтранслятары на беларускім Палессі пастаянна змяняюць дыслакацыю ✔️Беларусы выратавалі бабруйскі прытулак для сабакаў, якому выставілі жорсткі ўльтыматум адносна зямельнага ўчастку ✔️У сталіцы Малдовы праводзілі эвакуацыю аэрапорту праз паведамленне аб замінаванні ✔️На «Беларусьфільме» ствараюць мульцік пра чараўнікоў з «айчыннага Хогвартсу». Паводле сцэнару, ён месціцца ў роднай вёсцы Лукашэнкі ✔️Няўважлівы кіроўца знёс святлафор на менскім скрыжаванні, але ўсё магло скончыцца куды горш ✔️«Нобэлеўскі тыдзень» ужо грукаецца ў дзверы. Каго лічаць фаварытамі сёлета? #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 12 новых імёнаў, цяпер там 888 чалавек ▫️22-гадовай бабруйчанцы далі «хатнюю хімію» за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці» ▫️Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні ▫️YouTube-канал, куды Сяргей Ціханоўскі выкладае запісы сваіх вершаў, прызнаны «экстрэмісцкім»

  19. 💬 «Частка з іх не размешчаныя стацыянарна, а перамяшчаюцца» Прэс-сакратар украінскай Памежнай службы падзяліўся новымі звесткамі пра сумнавядомыя рэтранслятары, якія месцяцца на беларускім Палессі і карэктуюць атакі расейскіх дронаў па тэрыторыі Украіны. Ён падкрэсліў, што апошнім часам фіксуецца ўсё менш стацыянарных месцаў размяшчэння рэтранслятараў – іх перасоўваюць з аднаго месца на іншае. ✅ Чытайце больш па гэтай тэме 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  20. 💬 «Я ведаю, што МЗС Польшчы было супраць нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі. За нармалізацыю былі [польскія] спецслужбы» Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі (а цяпер аглядальнік парталу Onet.pl) Вітальд Юраш паразмаўляў з «Белсатам» на тэму «адлігі» ў стасунках рэжыму Лукашэнкі з калектыўным Захадам. ❓Чаму пан Юраш крытычна ставіцца да амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі? Што паўплывала на змену ягонай пазіцыі адносна дыялогу з афіцыйным Менскам? Ці пагодзіцца Польшча на транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю? ✅ Чытайце размову на нашым сайце 🔗 Націскайце сюды, калі хочаце прачытаць тэкст з Беларусі

  21. Older posts