Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️«У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна» Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў, на якое пайшоў Менск, «мінімальнымі выдаткамі» у абмен на «вырашэнне сур'ёзных эканамічных пытанняў» з амерыканскім бокам. Што Менск хоча атрымаць ад ЗША і якія паслабленні могуць быць карысныя грамадству? Пра гэта ў эфіры праграмы «Наш дзень» на «Белсаце» паразважала экспертка, галоўная рэдактарка медыя «Plan B» і былая палітзняволеная Вольга Лойка. «У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна [для Лукашэнкі]. Ён іх ведаў, перакручваў прозвішчы – гэта было нешта асабістае. А далей нейкія людзі, якіх ён не ведае, іх шмат, яны нудныя. А тут ёсць абсалютна відавочны эканамічны прафіт». Некаторыя праваабаронцы лічаць, што перамовы не ўдаліся. Аднак яшчэ ў Менску Джон Коўл анансаваў, што паміж ЗША і Беларуссю яшчэ застаюцца пытанні, пасля вырашэння якіх могуць адбыцца дадатковыя вызваленні палітвязняў, а таксама дадатковае зняцце санкцыяў. ☝️

Views over time

05001K1.5K2K2 Oct 19:3511 Nov 21:461.6K2 Oct 19:35: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 19:350
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.