🤦🏼 На Макса Каржа ў Расеі напісалі данос Z-актывісты з руху «Сорок сороков» патрабуюць ад Генпракуратуры Расеі праверыць яго трэк «С нами или нет» на «дыскрэдытацыю арміі»: «Даведаліся, што Макс Корж выступае супраць СВА. Тыя, хто ваююць, адкрыта называюць яго здраднікам, які „плюе нам у твар“» — напісалі «актывісты». Іх увагу прыцягнулі радкі «И не нужна война, она не нужна» і заклік не ісці ваяваць. Песня выйшла ў траўні 2026 года.