🇱🇹 У Літве памежнікі затрымалі двух хлопцаў на машыне з «перабітымі» нумарамі. Але самае цікавае было побач Прыкладна за 400 метраў памежнікі выявілі рэшткі паветранага шара і абсталяванне для перавозкі кантрабандных цыгарэтаў. Яшчэ адзін такі камплект знайшлі за 600 метраў. Маладзёнаў 19 і 25 гадоў затрымалі памежнікі ў Панявежскім раёне Літвы. Яны ехалі на Audi Q7 з чужымі літоўскімі нумарамі, а VIN аўтамабіля быў знішчаны. Паводле памежнікаў, паветраны шар мог прыляцець з боку Беларусі. Ці маюць затрыманыя дачыненне да кантрабанды, цяпер высвятляе следства.