Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Джон Коўл можа прыехаць у Менск да канца года Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Але «адносіны паміж краінамі настолькі дынамічныя, што чакаць можна ўсяго», дадаў лукашэнкаўскі чыноўнік. Беларусь абмяркоўвае з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне паставак калійных угнаенняў. Паводле Рыжанкова, яны не павінны адбывацца «цаной стасункаў з Расеяй». Акрамя таго, лукашэнкаўскі міністр сцвярджае, што калійныя ўгнаенні з'яўляюцца толькі адной з тэм перамоваў з амерыканскім бокам. Маўляў, у Коўла ёсць значна больш пытанняў па развіцці адносін паміж Менскам і Вашынгтонам, чым толькі пытанне вызвалення палітзняволеных. Апошні візіт спецпасланніка ЗША ў Менск адбыўся 15 верасня. Тады Коўл сустрэўся з Лукашэнкам, а на наступны дзень былі вызваленыя 25 палітзняволеных. Лукашэнка ў абмен на палітвязняў атрымае зняцце санкцыяў з прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Белляспаперпрам». Джон Коўл паабяцаў, што перамовы і праца дзеля даледалейшага вызвалення палітзняволеных працягнуцца. ☝️

Views over time

01K2K1 Oct 19:4111 Nov 21:461.9K1 Oct 19:41: 0 views11 Nov 21:46: 1,940 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 19:410
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.