Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

💬 Дэпутатка Рады: Беларусь можа адказаць за дапамогу расейскай агрэсіі Такую думку ў каментары «Белсату» выказала дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Яўгенія Краўчук. Паводле яе, гаворка ідзе не толькі пра выкарыстанне беларускай тэрыторыі і аэрадромаў у 2022 годзе. Украінскі бок таксама звяртае ўвагу на рэтранслятары ў Беларусі, якія, як сцвярджаецца, могуць выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі ўдарнымі беспілотнікамі. «Ужо і так зразумела, што рэжым напрацаваў сабе на трыбунал. Можна будзе даказваць дапамогу беларускага рэжыму расейскай агрэсіі», – заявіла Краўчук. Яна таксама папярэдзіла, што Украіна пакідае за сабой права на самаабарону ў выпадку пагрозаў з беларускай тэрыторыі.

Views over time

05001K1.5K2K2 Oct 05:4511 Nov 21:461.7K2 Oct 05:45: 0 views11 Nov 21:46: 1,670 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 05:450
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.