💥 #галоўнае за 1 кастрычніка ✔️Літоўскі ўрад ухваліў забарону купляць нерухомасць непадалёк ад стратэгічных аб'ектаў для грамадзянаў РБ і РФ ✔️Эстонія ад 1 кастрычніка забараніла транзіт праз сваю тэрыторыю беларускага і расейскага збожжа ✔️Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей ✔️У верасні быў пабіты месячны рэкорд колькасці БПЛА, зафіксаваных над Гомельшчынаю ✔️Кубракоў расказаў, што з Польшчы ў Беларусь перакідваюць наркотыкі метэазондамі ✔️Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі. Аналізуем разам з экспертам новы статут арганізацыі ✔️Таварыства абароны жывёлаў з Бабруйску апынулася ў крытычнай сітуацыі. Расказваем, у чым справа ✔️Лукашэнка прыняў у грамадзянства РБ амаль 300 чалавек ✔️Зяленскі заявіў пра першае баявое выкарыстанне ўкраінскай балістычнай ракеты ✔️Упершыню з «дакавідных» часоў у Менску правядуць грузінскі фестываль «Тбілісоба» #рэпрэсіі: ▫️Стала вядома пра прысуд 26-гадоваму айцішніку за данаты: 5 гадоў калоніі і штраф 500 базавых ▫️У Беларусі распачалі спецвытворчасць у дачыненні яшчэ пяці дабраахвотнікаў-«каліноўцаў» ▫️Былы палітвязень Аляксей Санчук расказаў пра свае 6 гадоў у зняволенні і вымушаны разрыў з жонкай ды дачкою