Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.1/daylast 42 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
💥 #галоўнае за 29 верасня
✔️ Дроны ўначы атакавалі міжнародны КПП «Красны Камень» на мяжы Расеі і Беларусі
✔️ Расея ноччу атакавала Кіеў дронамі і ракетамі
✔️ Threads стаў небяспечным для скаргаў на жыццё ў Беларусі. Як не трапіцца сілавікам?
✔️ У прадстаўніка журфаку БДУ з’явілася ідэя стварыць «кодэкс паводзінаў у інтэрнэце»
✔️У Беларусі распачаліся заняткі па мабілізацыйнай гатовасці ў чатырох вобласяцх
✔️ Расея плануе ў 2027 годзе павялічыць ваенныя выдаткі прыкладна на 27%
✔️ У Светлагорску жыхары скардзяцца на моцны смурод ад заводу беленай цэлюлозы
✔️ Цягнік Адлер — Менск перанакіравалі пасля атак на чыгунку ў Бранскай вобласці
✔️ Удава беларускага добраахвотніка распавяла пра праблемы беларусаў ва Украіне
✔️«Беларусбанк» запусціў паслугу афармленне крэдытаў непасрэдна падчас пакупак на Wildberries
✔️У Расеі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-95
✔️У Рэчыцы ўладальнік кувалды «Вагнера» атрымаў пасаду спецыяліста па працы з моладдзю
✔️ Транзіт беларускага і расейскага збожжа праз Латвію рэзка вырас
✔️Археолагі знайшлі на Банцэраўшчыне новыя сляды старажытнага паселішча!
✔️«Дом Вольнай Беларусі» ва Львове страціў памяшканне – цана арэнды надта высокая
✔️ Ціханоўская ў Бруселі: «Як і палякі да нас, мы таксама пройдзем свой шлях да свабоды»
✔️Пачобут заклікаў да кампрамісу з уладамі Беларусі: гандлю «штосьці за штосьці»
✌️Андрэй Аляксандраў атрымаў міжнародную прэмію Free Media Awards 2026
Медыяменеджар і нядаўні палітвязень асабіста прыняў узнагароду падчас сённяшняй цырымоніі ў Осла. Андрэй Аляксандраў прысвяціў прэмію «усім мужным калегам, якія не здаюцца, нягледзячы на цяжкія ўмовы». Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні 15 прадстаўнікоў медыясферы.
«Пазітыўныя эмоцыі асабліва каштоўныя, калі чалавек знаходзіцца ва ўмовах, далёкіх ад нармальнага чалавечага жыцця», – сказаў Аляксандраў.
Разам з беларусам узнагароду атрымаюць кіраўнік аддзелу журналісцкіх расследаванняў «Украінскай праўды» Міхайла Ткач, грузінскае выданне iFact, ерэванскі тэлеканал Factor TV і расійскае незалежнае анлайн-выданне «Вёрстка». ☝️
☝️ Пабудавалі, але не аднавілі
У вёсцы Расла Смаргонскага раёну на Гарадзеншчыне пабудавалі новую прыдарожную капліцу на месцы ранейшага малітоўнага помніка ХІХ стагоддзя. У 2025 годзе даўнюю капліцу разбіў п'яны кіроўца.
"Нуль з дзесяці супадзенняў з арыгіналам, які меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці", -- кажуць знаўцы.
І ставяць пытанне: а хто быў навуковым кіраўніком? Так было і так стала.☝️
edited
☝️«Як і палякі да нас, мы пройдзем свой шлях да свабоды»
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла 29 верасня на канферэнцыі «Дарога да свабоды ў Еўропе (Польшча, чэрвень 1976)» у Бруселі. Яна правяла паралелі ў гісторыі Польшчы 1980-х і Беларусі 2020-х гадоў.
«Барацьба за свабоду не скончылася, – сказала Ціханоўская. – Тое, за што вы змагаліся ў Польшчы дзесяцігоддзі таму, гэта тое, за што мы ў Беларусі змагаемся сёння«.
Ціханоўская падзякавала Еўрапарламенту за падтрымку дэмакратычнага руху і непрызнанне рэжыму Лукашэнкі. Яна прасіла захоўваць санкцыі і ўмацоўваць еўрапейскае грамадства, каб яно было гатовае бараніць еўрапейскія каштоўнасці. ☝️
✍️ Пачобут: «Перазагрузка» з Беларуссю немагчымая, але «штосьці за штосьці» — рэальна
«„Перазагрузка“ з Беларуссю – гэта нездзяйсняльная мара. Занадта радыкальная розніца ў каштоўнасцях між Польшчай і Беларуссю. Аднак „штосьці за штосьці“ – цалкам рэальна. Трэба дакладна ведаць, чаго хочаш, быць цвёрдым і паслядоўным. Такі падыход заўсёды прыносіць вынікі на Усходзе».
— напісаў былы палітвязень сваёй старонцы.
Пачобут таксама звярнуў увагу на планы Лукашэнкі супрацоўнічаць адначасова з ЗША і Расеяй:
«Лукашэнка хоча весці бізнес як з ЗША, так і з Расеяй. Ён дамовіўся з Пуціным пра ўдзел „Газпраму“ ў будаванні новага заводу азотных угнаенняў у Беларусі. Паводле яго словаў, ЗША маглі б даць тэхналогіі, „Газпрам“ – газавую сыравіну, а Беларусь – пляцоўку і наяўную інфраструктуру. Галоўнае пытанне: што на гэта скажуць ЗША?»
😱 Прыехалі ў Закапаны, але замест гор пайшлі на могілкі
І на тое ёсць вельмі беларуская прычына. Закапаны – гэта не толькі горы, лыжы і адпачынак. Тут ёсць важны кавалак нашай гісторыі: больш за сто гадоў таму лёс прывёў сюды аднаго з выбітных беларусаў, які стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння.
Пра каго гаворка і як Закапаны звязаны з беларускай гісторыяй, разбіраемся ў нашым відэа.
👨🦰 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
❓ Ці распадзецца Расея пасля вайны ва Украіне?
❓ Чаму Беларусь выйграе пасля гэтай вайны?
❓ За чым расейцы едуць у сучасную Беларусь?
☝️Пра гэта распавёў расейскі блогер і апазіцыянер Максім Кац у інтэрв’ю Белсату. Паглядзіце!
🇺🇸 Трамп намінаваў Коўла на новую пасаду: прадстаўніка ў справах закладнікаў
Цяпер ён займаецца Беларуссю і ўжо вёў перамовы з Лукашэнкам, пасля якіх на волю выйшлі сотні палітвязняў. Што можа змяніцца для Беларусі і хто можа замяніць Коўла?
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
🏺 Археолагі знайшлі на Банцэраўшчыне новыя сляды старажытнага паселішча!
Падчас сёлетніх раскопак на гарадзішчы Банцэраўшчына ў Менскім раёне даследчыкі выявілі элементы старажытнай абарончай сістэмы, у тым ліку пачатак рова, а таксама магчымае новае паселішча на месцы стаянкі ранняга неаліту.
Акрамя таго, археолагі знайшлі бронзавую шпільку — унікальны для жалезнага веку Цэнтральнай Беларусі артэфакт.
📌 Трэдс гудзе ад новых школьных «правілаў»: прымушаюць далучацца да камсамолу лукашэнкаўскага ўзору і не дапускаюць да заняткаў за парушэнне дрэс-код. Што рабіць?
📌 Тым часам французскія школьнікі выйшлі на пратэсты. Затрымана больш за 160 асобаў, пацярпелі 180 навучальных установаў.
📌 А вось у Беларусі пасля выказванняў сілавікоў на тэму Трэдсу прапануюць распрацаваць асобны кодэкс паводзінаў у інтэрнэце.
📺 Усё гэта абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся да эфіру!
edited
🤢 У Берасці хочуць паставіць 50-метровы чырвона-зялёны сцяг
На развязцы каля памежнага пераходу хочуць зрабіць вялізную стэлу з лукашэнкаўскім сцягам. Унутры яшчэ плануюць LED-экран – для сімволікі, віншаванняў, надвор’я і іншай «важнай інфармацыі».
🕵️♀️ Пяць мянчанак на працягу 10 гадоў «правяралі» крамы і вымагалі грошы
Яны прыходзілі ў крамы пад выглядам звычайных пакупніц, знаходзілі парушэнні і пагражалі скаргамі. Каб праблем не ўзнікла, прапаноўвалі заплаціць за «навучальныя курсы» на рахункі дзвюх падкантрольных фірмаў.
За 10 гадоў пацярпелі 430 чалавек, якія пералічылі жанчынам больш за 100 тысяч рублёў. Падазраваных затрымалі, ім ставяць у віну вымагальніцтва ў асабліва буйным памеры.
🇺🇳 Дзве Беларусі – адна Генасамблея ААН
Ціханоўская правяла дзясяткі сустрэч з еўрапейскімі і сусветнымі лідарамі, а Рыжанкоў упершыню за доўгі час пагаварыў з кіраўніком МЗС Польшчы Сікорскім.
🔗 Як можна ацаніць поспехі абедзвюх дэлегацыяў – разбіраем у нашым матэрыяле
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
😡 Вось што Расея робіць з навукай Украіны
Нашыя калегі з «Вот Так» паказалі наступствы атакі на будынак Акадэміі навук у Кіеве:
🌾 Транзіт беларускага і расейскага збожжа праз Латвію рэзка вырас
За першыя 24 дні верасня з Беларусі праз Латвію перавезлі больш за 40 тысяч тон збожжа — летась у верасні такіх перавозак не было.
Пры гэтым нядаўна Латвія ўвяла абмежаванні на транзіт збожжа, каб прадухіліць увоз прадукцыі з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
📌 Пра гэта падрабязней чытайце тут
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
✈️ У Расеі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-95
Telegram-каналы паведамляюць пра падзенне ваеннага самалёта ў Амурскай вобласці.
⚡️ У Рэчыцы ўладальнік кувалды «Вагнера» атрымаў пасаду спецыяліста па працы з моладдзю
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Скіф» Уладзімір Габроў стаў спецыялістам па ідэалагічнай і моладзевай працы ў структуры «Беларуснафты» – піша «Флагшток».
Раней ён рэкламаваў набор у ПВК «Вагнер» і атрымліваў ад яе прадстаўніка кувалду з сімволікай групоўкі.
🤦♂️ «А без плёнкі кіно здымаць можаш?»
Такое пытанне Андрэй Кудзіненка пачуў напярэдадні першага візіту Лукашэнкі на «Беларусьфільм». Гэтая гісторыя вельмі добра тлумачыць, што адбываецца з беларускай дзяржаўнай кінастудыяй.
Чаму «Беларусьфільм» не здымае добрага кіно, рэжысёр распавёў у нашай праграме «Мне толькі спытаць».
🎙Глядзіце інтэрв'ю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
💳 Цяпер не толькі імпульсіўныя пакупкі, але і імпульсіўныя крэдыты
«Беларусбанк» запусціў паслугу афармленне крэдытаў непасрэдна падчас пакупак на Wildberries.
Сума — ад 200 да 50 тысяч рублёў на тэрмін да 5 гадоў. Пры стаўцы 17,05–17,65% гадавых.
Заяўку можна аформіць анлайн, а рашэнне аб выдачы крэдыту банк абяцае прыняць за некалькі хвілін.
Удава беларускага добраахвотніка распавяла пра праблемы беларусаў ва Украіне
Ёй не выплачваюць заробак загінулага мужа, бо закон ставіць грамадзянаў Беларусі ў адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі.