Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🚆 Цягнік Адлер — Менск перанакіравалі пасля атак на чыгунку ў Бранскай вобласці Цягнік №301 Адлер — Менск 29 верасня пойдзе не праз Гомель, а праз Оршу. Раней у Бранскай вобласці былі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі праз абстрэлы. БЧ афіцыйна тлумачыць змены маршруту «тэхнічнымі прычынамі».😁 Цягнік прыбудзе ў Менск са спазненнем прыкладна на гадзіну

  2. edited

    ❤️ Ён навучыў беларусаў вывучаць Беларусь Двойчы яго арыштоўвалі савецкія ўлады, а ўрэшце – расстралялі. 135 гадоў таму нарадзіўся Аркадзь Смоліч – навуковец, географ і аўтар першай сістэмнай «Геаграфіі Беларусі».

  3. 🚎 Адзін тралейбус – два білеты: дзе менчукам даводзіцца плаціць за паездку двойчы На маршрутах №22, 40 і 40А прыпынак «Кахоўская», які знаходзіцца паміж «Камароўкай» і «Крапоткіна», фармальна стаў канчатковым. Таму паездка праз яго лічыцца двума рэйсамі – і за праезд праз яго трэба прабіць два талончыкі. Пасажыры абураюцца: яны не выходзяць з тралейбуса і працягваюць ехаць тым жа транспартам, але за некалькі дадатковых прыпынкаў мусяць плаціць яшчэ раз — піша «Анлайнер». Падобныя праблемы сустракаюцца і ў іншых раёнах Менску.

  4. 🚀 Starship упершыню здзейсніў арбітальны палёт Касмічны карабель SpaceX Ілана Маска выйшаў на арбіту Зямлі і вывеў 26 спадарожнікаў Starlink, пасля чаго паспяхова вярнуўся ў атмасферу. SpaceX падзялілася эпічнымі кадрамі.

  5. ❓ Ці падобныя сёння сітуацыі, у якіх апынуліся беларуская і расейская апазіцыі? ⏯️ Абмяркоўваем у Нашым дні! Далучайцеся! ☝️ Акрамя гэтага паразмаўляем пра інвестыцыі расейцаў у беларускія санаторыі, пра рапс – кармілец Беларусі і тое, як нарошчванне расейскай вайсковай актыўнасці ўплывае на нашую краіну.

  6. 👃🏼У Светлагорску жыхары скардзяцца на моцны смурод ад заводу беленай цэлюлозы Людзям становіцца дрэнна, некаторыя закрываюць вокны і не выходзяць з дамоў – піша «Гомельская Вясна». Праваабаронцы кажуць, што завод раней неаднаразова звязвалі з небяспечнымі выкідамі, аварыямі і пажарамі. Пасля рэпрэсій грамадскасці практычна не засталося магчымасцяў уплываць на сітуацыю. 📌 Падрабязнасці – па спасылцы 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  7. edited

    🪖 Медыя: Расея плануе ў 2027 годзе павялічыць ваенныя выдаткі прыкладна на 27% Такім чынам вайсковы бюджэт складзе $203 млрд. Гэта будзе найбуйнейшая сума з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, паведамляе Reuters. На фоне росту ваенных выдаткаў расце і дэфіцыт бюджэту: улады Расеі збіраюцца больш пазычаць і павышаць падаткі.

  8. 🏫 Беларуска напісала, што ейнаму сыну забаранілі прыходзіць у школу ў пола – і адкрыла партал у пекла ў каментарах Жанчына распавяла ў Threads, што ў школе белае класічнае пола раптам назвалі вопраткай, якая не адпавядае дзелавому стылю. Пост сабраў больш за 63 тысячы праглядаў, а ў каментарах беларусы пачалі абурацца, ды дзяліцца сваімі гісторыямі.

  9. edited

    📌 Галоўная мэта БТ — піярыць Лукашэнку за грошы беларусаў Такі ўказ падпісаў сам дыктатар. У Беларусі распачаліся мабілізацыйныя вучэнні. А Расея зноў павялічыла колькасць войска ды заслала чарговы дрон пад мяжу з Польшчай. А таксама: першыя крыптабанкі ў ПВТ, падвышэнні пенсіяў, затрыманне падазраванага ў падпале паркінгу ў Менску і аварыі з удзелам школьніка ды трамвая. 🔗 Пра гэтыя і іншыя падзеі глядзіце ў аглядзе навінаў на «Белсаце».

  10. edited

    🎙 Спантанная размова з Максімам Кацам у Брусэлі! Якія шляхі могуць прывесці Беларусь да свабоды? І ці варта Беларусі спадзявацца на перамены ў Расеі? 📺 Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю ўжо сёння ў праграме «Наш дзень» а 14:00 па менскім часе на YouTube-канале «Белсат News»

  11. 💥Дроны ўначы атакавалі міжнародны КПП «Красны Камень» на мяжы Расеі і Беларусі КПП размешчаны з расейскага боку насупраць беларускага пункта пропуску «Селі́шча» ў Гомельскай вобласці.

  12. edited

    🪖 У Беларусі распачаліся заняткі па мабілізацыйнай гатовасці ў чатырох вобласяцх Да 2 кастрычніка чыноўнікі, ваенкаматы і вайсковаабавязаныя будуць адпрацоўваць фармаванне тэрытарыяльных войскаў і народнага апалчэння. Але гэта не адзіныя вучэнні, якія трываюць у Беларусі. 🔗 Больш падрабязна — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  13. ❗️Threads стаў небяспечным для скаргаў на жыццё ў Беларусі. Як не трапіцца сілавікам? Сілавікі звярнулі на сацсетку асаблівую ўвагу. І нават, здавалася б, звычайная скарга на праблемы ў краме, паліклініцы ці на вуліцы можа прыцягнуць непажаданую ўвагу. 📌 Якія ёсць варыянты для тых, хто ўсё ж хоча дзяліцца інфармацыяй — чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  14. edited

    ❗️Асцярожна, адчувальны кантэнт! Расейскі палонны: у «Вагнэры» медыкаў навучалі на палонных, якім адрывалі канечнасці выбухоўкай Расейскі палонны, які некалі служыў у расейскім ПВК «Вагнэр», распавёў украінскаму блогеру Дзмітрыю Карпенку («Апосталу») пра шакуючы спосаб падрыхтоўкі медыкаў. Паводле ягоных словаў, падчас знаходжання ў Малі навучэнцам прыводзілі «палонных тэрарыстаў». Аднаму з іх прывязалі да нагі шашку і падарвалі яе, пасля чаго навучэнцы павінны былі надаваць пацярпеламу медычную дапамогу.

  15. edited

    😐 У прадстаўніка журфаку БДУ з’явілася ідэя стварыць «кодэкс паводзінаў у інтэрнэце» На ягоную думку, у беларусаў «не сфармаваліся этычныя нормы камунікацыі ў інтэрнэт-прасторы». Што яму не падабаецца і хто можа прыдумваць новыя правілы – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

  16. 💪 Маленькая дзяўчынка пабіла сусветны рэкорд у шахматах 11-гадовая Бодхана Сіванандан з Лондану стала самым маладым гросмайстрам сярод жанчын. Гэты тытул яна атрымала на 46-й шахматнай Алімпіядзе ў Самаркандзе (Узбекістан). Дзяўчынка заявіла, што рада дасягненню, але хоча «працягваць ствараць гісторыю, а не проста спыняцца на дасягнутым». Ейныя бацькі прызнаюцца, што не ведаюць, адкуль у Бодханы такі талент. Яна пачала гуляць у шахматы падчас ковіду, а ўжо праз год (ёй было ўсяго сем гадоў) яна выйграла ўсе гульні на чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў. Дарэчы, папярэдні рэкорд у шахматах сярод маладых жанчын быў у Кацярыны Лагно, якая стала гросмайстрам у 12 гадоў.

  17. edited

    Беларусы зноў атрымалі больш адмоваў па міжнароднай абароне, чым станоўчых рашэнняў Паводле польскага Упраўлення ў справах замежнікаў, у жніўні статус уцекача атрымалі ўсяго 35 нашых землякоў, а дадатковую абарону – толькі адзін чалавек. Пры гэтым адмовілі 49 прасіцелям з Беларусі. Па стане на 1 верасня 2026 года на разглядзе знаходзяцца 3,2 тысячы заяваў на міжнародную абарону ад беларусаў. 26 верасня беларусы зладзілі акцыю каля будынку Упраўлення ў справах замежнікаў. Што патрабуюць нашыя землякі і як юрыстка каментуе гэтую сумную тэндэнцыю – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

  18. Расея ноччу атакавала Кіеў дронамі і ракетамі У выніку былі пашкоджаныя жылыя і адміністрацыйныя будынкі, дзе ўзніклі пажары. Некалькі чалавек шпіталізавалі. Мэр Кіева заявіў пра падзенне абломкаў ракеты ў жылым двары, а таксама пра пажар у адным з карпусоў навучальнай установы. Паводле ЗСУ, паветраную трывогу ва ўкраінскай сталіцы абвяшчалі некалькі разоў за ноч.

  19. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы Дом Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч у Лошыцы знеслі, таму сям’я пераехала ў загарадны дом недалёка ад Менску. 🔸 «За кожным крокам Лукашэнкі ў еўрапейскім напрамку ў Расеі сочаць яшчэ больш уважліва» Меркаванне гісторыка і аналітыка Аляксандра Фрыдмана. 🔸 Бізнесмен беларускага паходжання атрымаў ад Зяленскага ордэн «За заслугі» III ступені Юры Арашыдзэ– сузаснавальнік амерыканскага фонду Protez Foundation, які дапамагае ўкраінцам пасля ампутацый. #штопачытаць

  20. edited

    ☝️Нігерыец танчыць на ўсясветны рэкорд: без перапынку сёмы дзень Бенджамін Дэніэл, вядомы як Бэн Дэнсер, плануе танчыць 168 гадзін – на 41 гадзіну даўжэй, чым цяперашні рэкорд. Свой марафон ён распачаў у аўторак, 22 верасня, а завершыць плануе ў аўторак раніцай 29 верасня. 33-гадовы Бэн Дэнсер займаецца прафесійнымі танцамі ўжо 18 гадоў. Перад пачаткам марафону ён прайшоў інтэнсіўную фізічную падрыхтоўку, змяніў свой рацыён харчавання і засяродзіўся на вугляводах і кардыятрэніроўках. Танцор харчуецца ўмерана, п'е дастаткова вадкасці, адпачывае 5 хвілін на кожную гадзіну танца. На месцы падзеі таксама дзяжурыць медычная брыгада на выпадак дапамогі. Цяперашні рэкорд танца складае 127 гадзін і быў устаноўлены індыйскай танцоркай Срушці Судхір Джагтап у 2023 годзе, калі ёй было 16 гадоў. ☝️

  21. Older posts