✍️ Пачобут: «Перазагрузка» з Беларуссю немагчымая, але «штосьці за штосьці» — рэальна «„Перазагрузка“ з Беларуссю – гэта нездзяйсняльная мара. Занадта радыкальная розніца ў каштоўнасцях між Польшчай і Беларуссю. Аднак „штосьці за штосьці“ – цалкам рэальна. Трэба дакладна ведаць, чаго хочаш, быць цвёрдым і паслядоўным. Такі падыход заўсёды прыносіць вынікі на Усходзе». — напісаў былы палітвязень сваёй старонцы. Пачобут таксама звярнуў увагу на планы Лукашэнкі супрацоўнічаць адначасова з ЗША і Расеяй: «Лукашэнка хоча весці бізнес як з ЗША, так і з Расеяй. Ён дамовіўся з Пуціным пра ўдзел „Газпраму“ ў будаванні новага заводу азотных угнаенняў у Беларусі. Паводле яго словаў, ЗША маглі б даць тэхналогіі, „Газпрам“ – газавую сыравіну, а Беларусь – пляцоўку і наяўную інфраструктуру. Галоўнае пытанне: што на гэта скажуць ЗША?»