🏺 Археолагі знайшлі на Банцэраўшчыне новыя сляды старажытнага паселішча! Падчас сёлетніх раскопак на гарадзішчы Банцэраўшчына ў Менскім раёне даследчыкі выявілі элементы старажытнай абарончай сістэмы, у тым ліку пачатак рова, а таксама магчымае новае паселішча на месцы стаянкі ранняга неаліту. Акрамя таго, археолагі знайшлі бронзавую шпільку — унікальны для жалезнага веку Цэнтральнай Беларусі артэфакт.