💳 Цяпер не толькі імпульсіўныя пакупкі, але і імпульсіўныя крэдыты «Беларусбанк» запусціў паслугу афармленне крэдытаў непасрэдна падчас пакупак на Wildberries. Сума — ад 200 да 50 тысяч рублёў на тэрмін да 5 гадоў. Пры стаўцы 17,05–17,65% гадавых. Заяўку можна аформіць анлайн, а рашэнне аб выдачы крэдыту банк абяцае прыняць за некалькі хвілін.