Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 43 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    💥 #галоўнае за 28 верасня ✔️ У дыктатара новы намеснік кіраўніка адміністрацыі ✔️ Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы ✔️ Пасля атакі дронаў у Краснадарскім краі Расеі загарэлася нафтабаза ✔️ Блогерам забаранілі самастойна збіраць грошы на дабрачыннасць ✔️ Чырвоны касцёл у Менску не адкрыюць своечасова ✔️ Атака на расейскую чыгунку парушыла рух цягнікоў у напрамку Беларусі ✔️ МУС абвясціла Threads «пагрозай бяспецы» ✔️ Польскі журналіст: Польшча можа быць пасярэднікам у вяртанні беларускага калію на сусветны рынак ✔️ Бізнесмен беларускага паходжання атрымаў ад Зяленскага ордэн «За заслугі» III ступені ✔️ Польшча ў жніўні дала міжнародную абарону 36 беларусам ✔️ Расейскі дрон ударыў па будынку НАН Украіны ў цэнтры Кіева — загінулі два акадэмікі ✔️ Беларуса асудзілі ў Польшчы за падрыхтоўку дыверсіі ✔️ Міністр аховы здароўя Талібана прыехаў у Беларусь для абмену медычным досведам ✔️ На мяжы з Польшчай зноў упаў беспілотнік ✔️ 10 з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы ✔️ У Оршы пасля абурэння жыхароў пачалі ствараць новы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча ✔️ Марыя Калеснікава выступіла ў ПАРЕ ✔️ Лукашэнка адправіў у адстаўку аднаго з найбольш вядомых беларускіх дыпламатаў — Андрэя Дапкюнаса #рэпрэсіі: ▫️Ад 12 да 20 гадоў завочна. Пяцярых беларусаў, звязаных з палком Каліноўскага асудзілі ў Менску

  2. edited

    ☝️Новым "рэлігіяведам" стаў "спецыяліст па экстрэмізму" Гэта Алег Дзячэнка— новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій. Дагэтуль узначальваў Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Пры гэтым для дзяржаўнага кантролю над рэлігійнай сферай ён чалавек даўно свой: узначальваў экспертную раду пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Таксама ўваходзіў у камісію Магілёўскага аблвыканкаму, якая шукала прыкметы "экстрэмізму" ў інфармацыйнай прадукцыі. ☝️

  3. edited

    🤷‍♂️Ад 900 да 4 500 рублёў за прапаганду Гэтулькі ўлады гатовыя плаціць працаўнікам прапагандысцкіх СМІ ў Беларусі. Журналісты BGmedia вывучылі рынак прапаноў ад праўладных СМІ. Гэтых вакансій на сайце Дзяржаўнай службы занятасці – з лішкам. Больш за ўсё прапаноў – для карэспандэнтаў, іх 41. Яшчэ 20 – для рэдактараў, галоўных рэдактараў, намеснікаў кіраўнікоў і кіраўнікоў аддзелаў. ☝️

  4. edited

    Забойства Андрэя Зельцара: рэпрэсіі выйшлі на іншы ўзровень Пяць гадоў таму КДБшнікі забілі IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. Ягоная жонка Марыя Успенская стала ахвярай рэпрэсій за тое, што ў гэты момант знаходзілася побач з мужам – пра яе дагэтуль практычна нічога не вядома. «Белсат» згадвае пра тыя падзеі. Пасля забойства Андрэя Зельцара ў Беларусі затрымалі каля 200 чалавек, якія пісалі каментары ў Інтэрнэце. Паводле «Вясны», вядома не менш як пра 136 чалавек, якія былі пазбаўленыя волі на вялікія тэрміны за асуджэнне кадэбэшнікаў. «Акрамя саміх падзеяў 20-га года, – гэта, канечне, смерць (Рамана) Бандарэнкі ў канцы 2020 года. І смерць Андрэя Зельцара – другі пераломны момант, пасля якога рэпрэсіі пайшлі зусім на іншы ўзровень, калі хапалі людзей і давалі ім рэальныя тэрміны за тое, што яны ў сацыяльных сетках выказвалі нейкую падтрымку ўчынку Зельцара, — кажа журналіст Віталь Цыганкоў. Цяпер лукашэнкаўцы спрабуюць хаваць рэпрэсіі, каб заходняя прэса не пісала пра парушэнні правоў у Беларусі. ☝️

  5. 🇪🇺 «Беларусь належыць да Еўропы» — Марыя Калеснікава выступіла ў ПАРЕ Яна заклікала не забываць пра беларускіх палітвязняў, і сказала што Еўропа не павінна ізаляваць Беларусь і аддаваць яе расейскаму ўплыву: «Салідарнасць азначае адказнасць і дзеянне. Я прашу вас не пакідаць Беларусь пад расейскім панаваннем» 🔗 Што яшчэ сказала Калеснікава — чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  6. Лукашэнка адправіў у адстаўку аднаго з найбольш вядомых беларускіх дыпламатаў — Андрэя Дапкюнаса Дапкюнас вядомы тым, што быў першым прадстаўніком Беларусі, які выступіў перад Генасамблеяй ААН на беларускай мове. 🔗 Чым яшчэ ён запомніўся — чытайце па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  7. 😍 У Оршы пасля абурэння жыхароў пачалі ствараць новы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча Папярэдні чорна-белы мурал знішчылі падчас рамонту дома. Новы партрэт будзе каляровым, на фоне прыроды, а на сцяне зноў з'явіцца радок Караткевіча: «Быў. Ёсць. Буду» — піша «Віцебская Вясна». Завяршыць працу плануюць да 26 лістапада – 96-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.

  8. 🚗 У Польшчы, кіроўца ўцёк з памежнага кантролю і зладзіў пагоню. Ён ехаў з Беларусі 22-гадовы жыхар Беластоку ўехаў у Польшчу з боку Беларусі праз пераход у Баброўніках, але не дачакаўся завяршэння праверкі і рвануў у бок Беластоку. Паліцыя кінулася ў пагоню. Кіроўца ехаў супраць руху, абганяў на «зебры» і выехаў на тратуар з пешаходамі. У выніку яго затрымалі, пазбавілі пасведчання і перадалі Памежнай службе.

  9. 📌 Сілавікі супраць блогераў: за Трэдс хочуць саджаць 📌 У Беларусі пустуе 17 тысяч дамоў, але ў той жа час мільён сем'яў стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў 📌 Прызыў 2026: бяруць усіх, а паперы з дзяржаўных лякарняў не прымаюць 📺 Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у вечаровай Студыі Белсату. Будзьце з намі!

  10. 🇵🇱10 з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы Дзевяць чалавек зрабілі гэта ў Варшаве, яшчэ адзін — у Беластоку. Ім дапамагалі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, ініцыятыва «Вольныя» і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Астатнія вырашылі застацца ў Літве. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  11. 🏥 Лекар, які некалькі гадоў працаваў у райцэнтры, распавёў пра стан больніцаў Ён жахлівы

  12. edited

    🚨 На мяжы з Польшчай зноў упаў беспілотнік Украінскія Telegram-каналы пішуць, што гэта зноў адбылося каля памежнага пераходу Ягодын ва Украіне. Момант удару трапіў на відэа. Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што ў Люблінскім ваяводстве жыхарам пачалі прыходзіць паведамленні пра пагрозу атакі з паветра і чуваць паветраную трывогу.

  13. edited

    🪖 Што азначае прызначэнне генерала Муравейкі ў адміністрацыю Лукашэнкі? Генерал Павал Муравейка, які раней заяўляў, што Беларусь мае «падставы» прасекчы калідор праз Літву сілай зброі, стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. 🔗 Юрый Дракахруст звяртае ўвагу на сувязі генерала з Расеяй і не выключае больш агрэсіўных планаў Менску – пра гэта падрабязна чытайце ў каментары эксперта для «Белсата» 📌Адкрыць спасылку ў Беларусі

  14. edited

    🤦🏼Міністр аховы здароўя Талібана прыехаў у Беларусь для абмену медычным досведам З беларускага боку афганскую дэлегацыю сустрэў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андросюк.

  15. edited

    💥 Беларуса асудзілі ў Польшчы за падрыхтоўку дыверсіі 28-гадовы Віталій С. атрымаў 3,5 года зняволення за падрыхтоўку падпалу вялікага склада ў Хельме. Паводле следства, заданне ён атрымаў ад замежнай разведкі праз Telegram і паспеў правесці выведку аб’екта. Але рэалізаваць задуму не паспеў – мужчыну затрымалі ў Варшаве. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  16. 🇱🇹Літва плануе абмежаваць грамадзянам Беларусі і Расеі з ВНЖ куплю нерухомасці побач з ваеннымі палігонамі і іншымі аб’ектамі бяспекі Выключэнне прапануюць зрабіць для нерухомасці, атрыманай у спадчыну. Таксама хочуць абмежаваць публічную дзейнасць беларусаў і расейцаў, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны або рэпрэсіі. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  17. edited

    💔 Расейскі дрон ударыў па будынку НАН Украіны ў цэнтры Кіева — загінулі два акадэмікі Пасля ўдару пачаўся моцны пажар, а людзі, якія апынуліся заблакаванымі ўнутры, выбіраліся праз вокны, ратуючыся ад агню. Паводле апошніх паведамленняў, у выніку атакі загінулі два акадэмікі. Некалькі іншых супрацоўнікаў акадэміі пакуль не выходзяць на сувязь. Будынак НАН размешчаны ў гістарычным цэнтры Кіева, непадалёк ад амбасады Нямеччыны.

  18. edited

    🇺🇦 Бізнесмен беларускага паходжання атрымаў ад Зяленскага ордэн «За заслугі» III ступені Юры Арашыдзэ– сузаснавальнік амерыканскага фонду Protez Foundation, які дапамагае ўкраінцам пасля ампутацый. Фонд ужо забяспечыў пратэзамі больш за 1500 украінцаў, у тым ліку больш за 30 дзяцей, а таксама займаецца рэабілітацыяй і навучаннем спецыялістаў у Украіне. Уладзімір Зяленскі ўручыў узнагароду Арашыдзэ 23 верасня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай супольнасці ў Нью-Ёрку — паведамляе «Люстэрка». Юры вырас у Нясвіжы і служыў у беларускай арміі, пасля чаго з'ехаў з краіны ў 2017 годзе.

  19. edited

    🇵🇱 Польшча ў жніўні дала міжнародную абарону 36 беларусам 35 чалавек атрымалі статус уцекача, яшчэ адзін — дадатковую абарону. Пры гэтым 49 беларусам адмовілі. Гэта больш, чым у ліпені, калі станоўчыя рашэнні атрымалі толькі 14 беларусаў, а 82 атрымалі адмовы. Праз рэзкі рост адмоваў 26 верасня беларусы выйшлі на акцыю «Калі ў Беларусі сталася бяспечна?» у Варшаве каля Управы ў справах замежнікаў.

  20. 🚨 Двое загінулі, трое пацярпелі ў ДТЗ на трасе М1 На 39-м кіламетры М1 у Жабінкаўскім раёне Mercedes сутыкнуўся з Volkswagen, які спыніўся перад пешаходным пераходам. Загінулі кіроўца Volkswagen і пасажырка Mercedes, яшчэ трое чалавек шпіталізаваныя. За стырном Mercedes быў 58-гадовы жыхар Кобрыні, раней пазбаўлены правоў.

  21. Older posts