😍 У Оршы пасля абурэння жыхароў пачалі ствараць новы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча Папярэдні чорна-белы мурал знішчылі падчас рамонту дома. Новы партрэт будзе каляровым, на фоне прыроды, а на сцяне зноў з'явіцца радок Караткевіча: «Быў. Ёсць. Буду» — піша «Віцебская Вясна». Завяршыць працу плануюць да 26 лістапада – 96-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.