Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 12 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

Забойства Андрэя Зельцара: рэпрэсіі выйшлі на іншы ўзровень Пяць гадоў таму КДБшнікі забілі IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. Ягоная жонка Марыя Успенская стала ахвярай рэпрэсій за тое, што ў гэты момант знаходзілася побач з мужам – пра яе дагэтуль практычна нічога не вядома. «Белсат» згадвае пра тыя падзеі. Пасля забойства Андрэя Зельцара ў Беларусі затрымалі каля 200 чалавек, якія пісалі каментары ў Інтэрнэце. Паводле «Вясны», вядома не менш як пра 136 чалавек, якія былі пазбаўленыя волі на вялікія тэрміны за асуджэнне кадэбэшнікаў. «Акрамя саміх падзеяў 20-га года, – гэта, канечне, смерць (Рамана) Бандарэнкі ў канцы 2020 года. І смерць Андрэя Зельцара – другі пераломны момант, пасля якога рэпрэсіі пайшлі зусім на іншы ўзровень, калі хапалі людзей і давалі ім рэальныя тэрміны за тое, што яны ў сацыяльных сетках выказвалі нейкую падтрымку ўчынку Зельцара, — кажа журналіст Віталь Цыганкоў. Цяпер лукашэнкаўцы спрабуюць хаваць рэпрэсіі, каб заходняя прэса не пісала пра парушэнні правоў у Беларусі. ☝️

Views over time

05001K1.5K2K28 Sep 17:5011 Nov 21:461.8K28 Sep 17:50: 0 views11 Nov 21:46: 1,760 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Sep 2026, 17:500
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.