☝️Новым "рэлігіяведам" стаў "спецыяліст па экстрэмізму" Гэта Алег Дзячэнка— новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій. Дагэтуль узначальваў Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Пры гэтым для дзяржаўнага кантролю над рэлігійнай сферай ён чалавек даўно свой: узначальваў экспертную раду пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Таксама ўваходзіў у камісію Магілёўскага аблвыканкаму, якая шукала прыкметы "экстрэмізму" ў інфармацыйнай прадукцыі. ☝️