🌸 Пустыня Атакама ў Чылі раптам пакрылася кветкамі пасля моцных дажджоў За сезон у некаторых раёнах выпала больш за 180 мм ападкаў – у месцах, дзе звычайна выпадае каля 15 мм за год. Пік рэдкага «росквіту пустыні» чакаюць у кастрычніку. Гэта звязана з супер-Эль-Ніньё – рэдкай кліматычнай з’явай, якая сёлета прынесла на поўнач Чылі незвычайна шмат ападкаў.