🚨 «Дапамажыце, маю маму забіваюць!» - 11-гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю, калі бацька пагражаў забіць маці Мужчына быў п’яны, кідаў у жонку крэсла і пагражаў ёй расправай на вачах у дзяцей — паведамляе МУС. Міліцыянты прыехалі на месца і затрымалі яго. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.