Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 17 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 🤖 Будучыня з «Тэрмінатара» ўжо на падыходзе? Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў анансаваў праект «Армія робатаў» — распрацоўку гуманоідных машын, якія павінны выконваць простыя задачы на фронце замест вайскоўцаў. Прома-відэа праекта выглядае так, быццам яго рабілі не для прэзентацыі, а для апакаліптычнага баявіка.😅 Паводле Фёдарава, першая мэта – на працягу шасці месяцаў з моманту старту праграмы выкарыстаць робата супраць расейскага вайскоўца, а за год – правесці першую аперацыю, дзе робаты і дроны будуць узаемадзейнічаць паміж сабой праз алгарытмы. Праект пакуль знаходзіцца на этапе пошуку інжынераў, камандаў і інвестараў.

  2. 🪖🇰🇿 У Казахстане звольнілі міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў 24 верасня падчас вучэнняў у Мангістаўскай вобласці рэзка пагоршылася надвор’е і праз моцны вецер змыла ў мора 17 вайскоўцаў. 14 з іх загінулі. Пасля трагедыі прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў звольніў міністра абароны Даўрэна Касанава. Новым кіраўніком Мінабароны стаў Айдос Мырзахметаў.

  3. edited

    🇻🇦Спецпасланнік Папы Рымскага прыехаў у Маскву на перамовы аб вывезеных украінскіх дзецях Гуманітарная місія Матэа Дзупі тычыцца вяртання дзяцей, вывезеных з зон баявых дзеянняў, абмену палоннымі і іншых грамадзянскіх пытанняў, звязаных з вайной ва Украіне. Дзупі заявіў, што Ватыкан атрымлівае звароты як ад украінскага, так і ад расейскага боку і мае намер працягваць распачаты гуманітарны дыялог.

  4. 🪖 Расейскі прапагандыст Карчэўнікаў здымае ў Беларусі фільм пра «рускую цывілізацыю» На Піншчыне прайшлі здымкі фільму Барыса Карчэўнікава для каналу «Спас». Праект называецца «Россия, которую нам оболгали» і прысвечаны Першай сусветнай вайне ды гісторыі Расейскай імперыі - пішуць дзяржаўныя медыя. Карчэўнікаў у фільме сцвярджае, што Расея была «на парозе сусветнага трыумфу», усхваляе дасягненні дарэвалюцыйнай імперыі і называе яе спадчыну часткай «рускай цывілізацыі». Пры гэтым здымкі такога праекту праходзяць непасрэдна ў Беларусі. Эпізод пра Піншчыну будзе распавядаць пра баі Першай сусветнай вайны ў рэгіёне, захаваныя акопы, вайсковыя пахаванні і гістарычныя асобы.

  5. edited

    🚰 Менскі двор ператварыўся ў фантан. А ў некаторых – павыбівала шыбы На вуліцы Жукоўскага прарвала трубу – магутны струмень вады ўзняўся ледзь не да верхніх паверхаў шматпавярховіка. Гарачую ваду часова адключылі па адрасах: • вул. Жукоўскага: 2, 4, 6 (карпусы 1–4), 8 (корпус 1) • вул. Магілёўская: 4 (карпусы 1–4), 6 (карпусы 1–4), 8 (карпусы 1–4), 12, 12а, 16, 18, 20, 24 • вул. Вараннянскага: 11 (корпус 2) Зараз спецыялісты адпампоўваюць ваду і высвятляюць дакладнае месца пашкоджання.

  6. 😎 «Я зрабіў самы танны пухавік у свеце. З натуральнага матэрыялу» Менскі дызайнер паказаў куртку незвычайнага дызайну. У каментарах раяць запатэнтаваць вопратку «каб не скрала Баленсіяга». 🤭

  7. ❗️Беларуская фура трапіла пад удар дрона ў Расеі каля беларускай мяжы? Пра атаку паведамляюць у сацсетках. Інцыдэнт меркавана адбыўся ўчора ў раёне МАПП «Красны Камень» каля Добрушу, ужо з расейскага боку мяжы, у напрамку Бранскай вобласці.

  8. 💥Washingtong Post: ЗША і Расея прыбралі патрабаванне чалавечай праверкі цэляў з праекту правілаў для ШІ-зброі ЗША і Расея абмяркоўвалі ў ААН правілы выкарыстання аўтаномнай зброі, якая з дапамогай ШІ можа самастойна выбіраць і атакаваць цэлі. Але з праекту пагаднення прыбралі некалькі ключавых абмежаванняў. Раней меркавалася, што: - чалавек павінен праверыць цэль перад ударам, нават калі яе выбраў ШІ; - сістэма павінна працаваць надзейна і прадказальна; - пры выкарыстанні такой зброі трэба ўлічваць этычныя нормы. Перамовы праходзілі ў пачатку верасня ў Жэневе пад эгідай ААН. У іх удзельнічалі сотні дыпламатаў, якія спрабавалі выпрацаваць першыя міжнародныя правілы для падобнай зброі. Паводле трох крыніцаў The Washington Post, амерыканская і расейская дэлегацыі каля 15 гадзінаў працавалі над тэкстам у закрытым рэжыме.

  9. 🐠 «Відэа пра тое, як піранні на крапіву напалі» У Гарадзенскім заапарку паказалі як кормяць экзатычных рыбаў. «Крапіва паляпшае афарбоўку рыб, умацоўвае іх імунітэт, насычае арганізм вітамінамі і мінераламі, а таксама зніжае схільнасць да паядання акварыумных раслінаў».

  10. edited

    🤡 У Беларусі запусцілі клон Instagram без «экстрэмізму». Але зарэгістравацца там не так проста Доступ да сацсеткі YALINK заблакаваны з-за мяжы, а для рэгістрацыі ўнутры краіны патрэбнае запрашэнне. Платформа забараняе кантэнт, які рэжым лічыць «экстрэмісцкім», і, у выпадку чаго, будзе перадаваць інфармацыю сілавікам. Сярод першых карыстальнікаў – чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМ і некалькі праўладных блогераў. Пакуль у YALINK каля 200 карыстальнікаў. Сацсетка працуе толькі ў вэб-версіі, а яе стужка, паводле водгукаў, выглядае як сумесь дзяржаўных справаздач, рэкламы і звычайных публікацый. На навіну звярнула ўвагу «Зеркало».

  11. 🇺🇸🇵🇱 Польшча хоча размясціць у сябе вытворчасць Patriot Польшча прапанавала ЗША і Украіне запусціць сумесную вытворчасць ракет для сістэмаў Patriot. Варшава матывуе гэта меркаваннямі бяспекі і прапануе размясціць прадпрыемства ў Польшчы замест Украіны: «Калі плануецца будаўніцтва такой фабрыкі ва Украіне, мы прапануем пабудаваць яе на тэрыторыі Польшчы, каб яна знаходзілася на так званай бяспечнай тэрыторыі» – сказала намесніца міністра абароны Польшчы Магдалена Сабкавяк-Чарнецкая. Акрамя таго, Польшча дамагаецца стварэння цэнтру абслугоўвання ракет PAC-3 для еўрапейскіх карыстальнікаў Patriot. У перспектыве Варшава разлічвае наладзіць і іх вытворчасць.

  12. edited

    🔻Колькасць ІП у Беларусі за год скарацілася на 10% Пры чым скарачэнне адбылася ва ўсіх сферах дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў акрамя адной – у «транспарце, складской, паштовай і кур’ерскай дзейнасці». Там адбыўся рост +6,5% — піша «Office Life» Найбольшае падзенне – у сферы «інфармацыя і сувязь», дзе ІП стала менш на 33,7%. Усяго за год колькасць ІП у Беларусі ўпала з 222 тысяч да 198 тысяч.

  13. 🇳🇵 Беларусь хоча арганізавана прыцягваць працоўных мігрантаў з Непалу Для гэтага збіраюцца стварыць адмысловы механізм працаўладкавання, які павінен таксама гарантаваць працоўныя і сацыяльныя правы мігрантаў. Пра гэта размаўлялі кіраўнікі МЗС Беларусі і Непала. Раней падобныя спробы з Пакістанам і Узбекістанам сутыкнуліся з праблемамі – мігранты скардзіліся на нізкія заробкі і ўмовы працы. Чаму на гэты раз павінна атрымацца з Непалам – незразумела 🤔

  14. 🚘 Уначы ў Менску згарэлі адразу пяць аўтамабіляў Пажар здарыўся на паркінгу жылога дому на вуліцы Магнітнай. Калі ратавальнікі прыехалі, ужо гарэлі пяць легкавікоў. Пажар удалося патушыць. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома.

  15. edited

    🤡 Рыжанкоў выступіў у ААН з прапагандысцкім спічам 26 верасня кіраўнік МЗС заявіў, што Еўропа хоча зрабіць людзей «гарматным мясам», і што Захад хоча «аслабіць, прынізіць, зламаць» Расею. Пры гэтым той жа Захад, паводле яго, ужо занепадае: «Аднапалярны свет, мы бачым, тоне» – сказаў ён напрыканцы прамовы. Такім чынам, Рыжанкоў выкарыстаў класічны вобраз «слабага і небяспечнага ворага»: праціўніка адначасова паказваюць як пагрозу, якой трэба баяцца, і як заняпалую сілу, над якой можна адчуваць перавагу і якую ў выніку можна перамагчы. Такім метадам прапаганды карысталіся многія таталітарныя рэжымы, у тым ліку ў нацысткай Нямеччыне.

  16. 🏰 У Крэўскім замку новая археалагічная знаходка Археолагі выявілі падмуркі сярэднявечнага замкавага моста, які злучаў Малую браму з дзядзінцам праз затопленую частку замка. Даследчыкі кажуць, што мост быў часткай складанай абарончай сістэмы замку: «Замкавы мост на дзядзінцы быў часткаю фартыфікацыйнага мастацтва. Знаходка дапамагае лепш зразумець, як была арганізаваная абарона і гідрарэгуляцыя замку» – пішуць у акаўнце Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Мост плануюць аднавіць падчас рэстаўрацыі.

  17. 🤍 Экскурсія па Менску 2020 года пакуль існуе толькі ў памяці Да Міжнароднага дня турызму «Белсат» прапануе незвычайны маршрут па мясцінах, якія сталі сімваламі беларускіх пратэстаў 2020 года: плошча Незалежнасці, Чырвоны касцёл, праспект Незалежнасці, стэла «Менск – горад-герой» і іншыя знакавыя кропкі. Пакуль такога маршруту няма ні ў турыстычных даведніках, ні ў спісах экскурсіяў. Але менавіта тут пісалася найноўшая гісторыя Беларусі. Гэта вандроўка па месцах, дзе беларусы патрабавалі сумленных выбараў, абаранялі адзін аднаго і паказвалі свету, якой бачаць сваю краіну. 👉 Чытайце на старонцы 🔗 А гэты лінк адкрыецца з Беларусі

  18. 😰 Ад мяса да флэшкі: незвычайныя прычыны ўдушша ў Беларусі Зубны пратэз, медычная пальчатка, паветраны шарык і нават пластмасавы ёршык – такія прадметы судовыя эксперты знаходзілі ў дыхальных шляхах людзей, якія загінулі ад удушша. Аднак экзотыка – хутчэй выключэнне. Найчасцей прычынай трагедыі становяцца кавалкі мяса, сала або каўбасных вырабаў. Пра самыя незвычайныя выпадкі з практыкі беларускіх экспертаў і пра тое, як дапамагчы чалавеку, які падавіўся, – 📌 Чытайце цалкам 👉 Спасылка без VPN

  19. edited

    🏠 Беларуска, якая прасіла кватэру ў Лукашэнкі, заявіла, што ўжо атрымала жыллё Ангеліна Камінская, гісторыя якой раней разышлася па сацсетках, паведаміла, што кватэра ёй ужо выдзеленая.

  20. 🌞 Нядзеля і «Раніца з Белсатам» Сёння ў студыі – Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі. Пагаворым пра тое, як прэпарат «Аземпік» змяняе масавую культуру, чаму беларускія ўлады ўзяліся за платныя медычныя цэнтры, хто насамрэч уплывае на беларускую палітыку па-за публічнай прасторай, як выглядае і развіваецца архітэктура беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама пра фемінізм у беларускім кінематографе пачатку мінулага стагоддзя. 👀 Далучайцеся да эфіру!

  21. Older posts