🇷🇸 Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч сёння падасць у адстаўку Ён заявіў, што ўвечары 27 верасня сыдзе з пасады прэзідэнта і ў звароце да нацыі растлумачыць сваё рашэнне. Ён абяцаў зрабіць гэта каля 21:00 па менскім часе. Адстаўку Вучыч анансаваў на фоне працяглых антыўрадавых пратэстаў у Сербіі. Пры гэтым ён не плануе сыходзіць з палітыкі: паводле ягонай заявы, на датэрміновых выбарах 25 кастрычніка ён будзе балатавацца на пасаду прэм’ер-міністра.