Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Навошта Анджэй Пачобут ездзіў у Беларусь? Былы палітвязень правёў на радзіме тыдзень, сустрэўся з роднымі, сябрамі і актывістамі польскай меншасці, а пасля без перашкодаў вярнуўся ў Польшчу. 🔸 Партыя Пуціна атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме «Адзіная Расея» заняла рэкордную колькасць мандатаў — 355 з 450. 🔸 «Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах Аляксандр Зайцаў фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн. #штопачытаць

  2. ☝️Рамантычнае спатканне на траіх Прынамсі, двое дакладна яго будуць добра памятаць. А якія незвычайныя спатканні здараліся ў вас? ☝️

  3. edited

    ☝️Знайшлі костку маманта і трымалі дома 30 гадоў Незвычайная падзея адбылася ў Мікашэвічах. Працаўнікі мясцовага прадпрыемстве «Граніт» адкапалі ў гранітным кар'еры костку маманта. Навукоўцам паведаміць не здагадаліся і надзвычайную рэліквію 30 гадоў захоўваў у сваім доме працаўнік экскаватару. Пра гэта распавёў Уладзімір Міронаў — сын таго самага экскаватаршчыка. Ён перадаў знаходку навукоўцам НАН Беларусі. У Інстытуце гісторыі паведамілі, што ў Мікашэвічах знайшлі плечавую костку маладога маманта і яна захавалася ў добрым стане. Цяпер вызначаюць яе дакладны ўзрост. Год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта. ☝️

  4. 💥 #галоўнае за 21 верасня ✔️ Трамп: ЗША рыхтуюць маштабную ўгоду па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі ✔️ Пачобут зноў збіраецца вярнуцца ў Беларусь ✔️ Дзень выбараў: у Нямеччыне зноў перамаглі ўльтраправыя, а ў Расеі абвясцілі пра лідарства кіроўнай партыі ✔️ Трамп зноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расейскіх паліўных заводах ✔️ Памёр 47-гадовы былы пракурор Віцебску, датычны да рэпрэсіяў ✔️ Міліцыя запатрабавала ад менчука выдаліць відэа пра велічэзную чаргу ў паліклініцы ✔️ Вучэбны блокпост на ўездзе ў Гомель выклікаў вялізны затор. Незадаволеным пагражалі ✔️ Партыя Пуціна атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме. Арганізатарам і ўдзельнікам выбараў на акупаваных тэрыторыях Украіны пагражаюць санкцыі ✔️ «Наша Ніва»: КДБ затрымаў 10 афіцэраў вайсковай базы ў Мачулішчах. Сахашчык каментуе ✔️ «Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах ✔️ Хтосьці скраў юзэрнэйм Гарадзенскага выканкаму ў тэлеграме ✔️ Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме ✔️ Кампанія Turkish Airlines аднавіла рэйсы ў Беларусь. Пачым білеты? ✔️ Надвор'е ў Беларусі на наступны тыдзень: набліжаецца канец цяпла

  5. У Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом. У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю. Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду. Разгляд апеляцыі прызначаны на 22 верасня, паведамляе "Вясна". 👈

  6. edited

    ☝️Машына, якой валодаў Якуб Колас, пыліцца ў гаражы Яшчэ ў 2004 годзе ўнук класіка хацеў адрэстаўраваць «Пабеду» і перадаць музею, але не знайшлося грошай. 🤷‍♂️

  7. edited

    ☝️З чынавенскай пасады у СІЗА КДБ Генадзь Дзенгалёў – нядаўні намеснік старшыні Магілёўскай адміністрацыі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску, Cправа, у межах якой затрымалі Дзенгалёва, звязаная з фінансамі. 15 студзеня 2026 года на яго пасаду па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ быў узгоднены іншы чыноўнік — Ігар Клішо. Калі менавіта Дзенгалёў пакінуў пасаду, публічна не паведамлялася. ☝️

  8. 😔 Пенсіянер, які напісаў каментар у сацсетках, і 70-гадовы прафсаюзны дзеяч – што паміж імі агульнага? Абодва знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычна матываваных справаў і абодвух улады называюць «звычайнымі крымінальнікамі». Распавядаем гісторыі тых, каго ў Беларусі запісалі ў злачынцы, у нашай праграме «Дэкодар». 🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

  9. ❗️Пачобут зноў збіраецца вярнуцца ў Беларусь Ён анансаваў вяртанне пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, «як павядуць сябе ўлады». У Беларусі ён плануе заняцца напісаннем кнігі: «Там ёсць рознага роду справы. Вядома, што я пішу кнігу і буду працаваць над ёй, і на гэтым я сканцэнтруюся пасля вяртання са Злучаных Штатаў. Гэта фактычна цяпер самая важная справа, якую я хачу зрабіць». 🔗 Як Пачобут тлумачыць сваё рашэнне і што думае пра магчымасць зноў трапіць за краты — чытайце ў артыкуле ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі

  10. edited

    🙈 Хтосьці скраў юзэрнэйм Гарадзенскага выканкаму ў тэлеграме Цяпер па спасылцы, якая належала ўстанове, можна пабачыць нечаканыя паведамленні. 😁 Таксама былі перахопленыя акаўнты старшыні вобласці і міліцыі. Раней штосьці падобнае адбылося з каналам прэсавай службы Лукашэнкі.

  11. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні размаўляем пра арышты афіцэраў у Мачулішчах, заявы Лукашэнкі пра калій і недружалюбныя краіны, як спажывецкі бум уздымае беларускую эканоміку, загадковы аўтобусны маршрут у Менску ды іншыя навіны. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/raIw1FSQxzo

  12. ☢️ Украіна разарвала пагадненне аб ядравай бяспецы з Беларуссю. МЗС Беларусі адрэагавала праз тры дні Пагадненне, падпісанае ў 2001 годзе, прадугледжвала абмен інфармацыяй пра ядзерныя аварыі і радыяцыйны маніторынг. Беларускі бок кажа, што афіцыйнага паведамлення пакуль не атрымліваў, таму пагадненне фармальна будзе дзейнічаць яшчэ паўгода.

  13. edited

    🇺🇸 Трамп: ЗША рыхтуюць маштабную ўгоду па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі У сваім акаўнце Truthsocial прэзідэнт ЗША анансаваў здзелку і напісаў: Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, што з'яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і жывёлагадоўцаў.

  14. edited

    Сахашчык пракаментаваў інфармацыю пра арышт былога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары і яго былых саслужыўцаў з Мачулішчаў Былы вайсковец, які далучыўся да дэмакратычнага руху, распавёў «Белсату», што Дзмітрый Зара ў ягонай камандзе займаўся аналізам адкрытых дадзеных і не атрымліваў даручэнняў наладжваць кантакты з былымі саслужыўцамі. Але яны самі наведвалі яго. Зара – былы падпалкоўнік і вайсковец, які далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка ў 2022 годзе. Паводле «Нашай Нівы» сам Зара цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.

  15. ❤️Кацярына Андрэева шчыра падзялілася сваімі ўражаннямі пасля першага жывога эфіру ў якасці вядоўцы інфармацыйнай «Студыі»

  16. Эксперт: расейскія і беларускія спецслужбы могуць вербаваць палякаў Жыхарам Польшчы рассылаюць SMS з прапановамі «выдаленай працы» па €35 за гадзіну і абяцаюць €10 нават за сам водгук — піша «Мост». Для далейшага кантакту прапануюць перайсці ў Telegram, дзе працуе нібыта рэкрутэр. Эксперт па дэзынфармацыі Міхал Марэк мяркуе, што такім чынам расейскія і беларускія спецслужбы могуць шукаць людзей для інфармацыйных аперацый і дыверсіяў.

  17. edited

    😰 Катастрофа пад расейкай акупацыяй: каля 2000 чалавек пяць месяцаў застаюцца без нармальных паставак ежы, вады і медыкаментаў Генеральная асамблея ААН правядзе спецыяльнае паседжанне высокага ўзроўню дзеля выратавання жыхароў Алэшак. Што там сталася – глядзіце ў відэа.

  18. edited

    «Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн. Праект уключае касцёл, парафіяльны дом, цэнтр і Гетсіманскі сад. Праект ужо пачаўся – раней у вёсцы Ківачына Пружанскага раёну з'явілася капліца, якую называюць «царквою Зайцава». Фармальна заказчыкам выступае мясцовая рымска-каталіцкая парафія, аднак «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу, што ў маленькай парафіі наўрад ці ёсць сродкі на такі маштабны праект.

  19. edited

    🇺🇸 Трамп: Расея губляе кантроль над вытворчасцю дызелю Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Truthsocial: Вялікая колькасць іх нафтаперапрацоўчых заводаў па вытворчасці дызелю была разбомбленая і цяпер, прынамсі часова, не працуе. Гэтая недарэчная і бясконцая вайна з Украінай павінна быць скончаная. Увесь свет пакутуе, бо кожны месяц гіне 25 000 чалавек, большасць з якіх — вайскоўцы. Якая ганьба!

  20. edited

    ❗️«Наша Ніва»: КДБ затрымаў 10 афіцэраў вайсковай базы ў Мачулішчах Паводле медыя, іх падазраюць у кантактах з былым падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарою, якога сілавікі лічаць аналітыкам Валерыя Сахашчыка. Сярод затрыманых — былыя саслужыўцы Зары, у тым ліку пілоты і палкоўнікі. Дакладныя абвінавачванні пакуль невядомыя.

  21. Older posts