«Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн. Праект уключае касцёл, парафіяльны дом, цэнтр і Гетсіманскі сад. Праект ужо пачаўся – раней у вёсцы Ківачына Пружанскага раёну з'явілася капліца, якую называюць «царквою Зайцава». Фармальна заказчыкам выступае мясцовая рымска-каталіцкая парафія, аднак «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу, што ў маленькай парафіі наўрад ці ёсць сродкі на такі маштабны праект.