👆 Улады кажуць: пенсіі ў Беларусі цалкам нармальныя Маўляў, калі паглядзець на ўвесь свет, скардзіцца асабліва няма на што. Але ў такіх параўнаннях ёсць адзін нюанс – з якімі менавіта краінамі яны параўноўваць Беларусь. Разбіраліся, наколькі насамрэч «прыстойная» беларуская пенсія ў нашай праграме «Атма$фера». 💰 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🇪🇺 ЕЗ пагражае санкцыямі арганізатарам і ўдзельнікам выбараў у Дзярждуму Расеі на акупаваных тэрыторыях Украіны Еўразвяз папярэдзіў, што не збіраецца прызнаваць ані само правядзенне выбараў там, ані іх вынікі: «Асобы, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі гэтых фіктыўных выбараў або балатаваліся на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, а таксама тыя, хто адказны за падрыў магчымасці правядзення свабодных і справядлівых выбараў у самой Расеі, будуць падвергнутыя санкцыям». Расея таксама не запрасіла назіральнікаў АБСЕ і не дапусціла да выбараў кандыдатаў ад партыі «Яблоко». Паводле ЕЗ, гэта не дазвале назваць выбары незалежнымі.
-
▪️ Памёр беларускі паэт і бард Анатоль Кудласевіч Яму было 65 гадоў. Кудласевіч арганізоўваў літаратурныя сустрэчы і фестывалі, працаваў на тэлебачанні і радыё, выдаў некалькі кніг, пісаў песні і выступаў як бард. У 2020 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, а ў 2021-м у яго кватэры двойчы праходзілі ператрусы. Пазней яго аштрафавалі на 2900 рублёў за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы.
-
«Ведалі б вы, як я змагалася ўсе гэтыя 2,5 месяцы» Чатырохгадовую Дашу, якую бацька таемна вывез з Беларусі ў Эстонію, нарэшце вярнулі маці.
-
▶️ Жывы эфір «Наш дзень» Сёння абмяркоўваем вайсковыя вучэнні ў Гомлі і Беларусь на сесіі ААН, скандал са Святланай Ціханоўскай, вынікі Форуму Астрожскіх у Кіеве, выбары ў Расеі ды Нямеччыне. 🤧 Як берагчыся ў «грыпозны сезон», калі і дзе рабіць прышчэпкі? Раскажа лекарка Мая Церакулава. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/5VczcpIG8Us
-
edited
🚨 Пераапрануўся ў памежніка і адабраў у мігрантаў грошы – траіх беларусаў будуць судзіць Групу абвінавачваюць у арганізацыі незаконнай міграцыі, махлярстве і самавольным прысваенні ўлады службовай асобы. Паводле СК, адзін з іх прывёз групу замежнікаў у Свіслацкі раён, дзе другі, пераапрануты ў форму памежніка, пад выглядам ператрусу забраў грошы і каштоўныя рэчы. Такім чынам яны завалодалі маёмасцю мігрантаў амаль на 1500 рублёў. Згадваецца яшчэ эпізод, калі ў чэрвені 2025 года адзін з абвінавачаных за $350 дапамог пяці мігрантам дабрацца з Маладзечна ў Свіслацкі раён, і даў рыдлёўку і балтарэз для незаконнага перасячэння мяжы.
-
edited
💱 Курсы валютаў 21 верасня Долар, еўра і расейскі рубель разам патаннелі. А якім будзе курс долара на гэтым тыдні? — чытайце ў нашым матэрыяле #курсывалютаў
-
edited
◾️Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме Пісьменніцу і журналістку вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі ў Любанскім раёне – побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з Загаллем. Каб арганізаваць развітанне і перавезці рэшткі Святланы з Польшчы ў Беларусь, яе родныя звярталіся па дапамогу да беларусаў і сабралі неабходныя сродкі праз BYSOL. Святлана Курс памерла 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай.
-



+1
«Пра гэта марылі б у Менску – каб мне не захацелася вярнуцца ў журналістыку. Я не зраблю ім такога падарунку» Пасля вызвалення Кацярына Андрэева вяртаецца ў эфір «Белсату» – цяпер ужо ў якасці вядоўцы інфармацыйнай «Студыі». За гэты час змянілася шмат што: сам «Белсат», яе жыццё і яна сама. Але, паводле Кацярыны, журналістыка і беларуская мова застаюцца неад’емнай часткай яе ідэнтычнасці. У шчырай размове былая палітзняволеная журналістка распавяла пра вяртанне ў эфір, жыццё пасля калоніі, мужа Ігара Ільяша і тое, што дапамагае ёй зноў будаваць нармальнае жыццё👇 📌 Чытайце інтэрв'ю – па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited 😳 Больш за 150 чалавек сталі ў чаргу ў менскай паліклініцы — за відэа пра гэта завядуць крыміналку? Тым часам у Полацку рыхтуюць цэнтр для нелегальных мігрантаў з «рэлігійным памяшканнем». А на паседжанне Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку прыедуць Зяленскі і Трамп, а таксама Рыжанкоў і Ціханоўская. Як Лукашэнка чарговы раз намякнуў на «несяброўскасць» Арменіі? І ці здолеў расейскі футбаліст Аршавін прачытаць хаця б адзін радок па-беларуску? 👀 Усё гэта — у свежым выпуску навінаў «Белсату» па спасылцы
-
edited
🗳 Партыя Пуціна атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме «Адзіная Расея» заняла рэкордную колькасць мандатаў — 355 з 450, паводле папярэдніх вынікаў выбараў у РФ. Гэта дае ёй канстытуцыйную большасць, неабходную для прыняцця законаў і ўнясення паправак у Канстытуцыю без падтрымкі іншых фракцыяў. Сярод новых дэпутатаў ад «Адзінай Расеі» — 86 ветэранаў вайны супраць Украіны. Паводле аналітыкаў Інстытуту Вывучэння вайны (ISW), гэтыя выбары, сярод іншага, павінны былі прадэманстраваць падтрымку расейцамі палітыкі Крамля і вайны супраць Украіны.
-

🛑🪖Вучэбны блокпост на ўездзе ў Гомель выклікаў вялізны затор. Незадаволеным пагражалі Карыстальнікі, якія папярэджвалі кіроўцаў пра праверкі праз онлайн-сэрвісы і раілі ехаць у аб’езд, паведамляюць пра пагрозы ў каментарах. Некаторыя людзі выдалялі паведамленні. Увечары 20 верасня чарга на ўездзе з боку чарнігаўскай трасы расцягнулася амаль на кіламетр. Блокпост арганізавалі ў межах збораў тэрытарыяльнай абароны. Аналагічныя пункты стварылі таксама ў Светлагорску і Акцябрскім. Пры гэтым у Акцябрскім на вайскоўцах заўважылі чырвоныя палосы скотчу на руках і нагах – паводле «Флагштока», яны паўтараюць расейскія тактычныя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца падчас вайны ва Украіне. Зборы працягнуцца да 25 верасня.
-
Памёр 47-гадовы былы пракурор Віцебску Андрэй Шклярэўскі Паводле праваабарончых крыніц, Шклярэўскага абвінавачвалі ў датычнасці да рэпрэсій і іншых парушэнняў правоў грамадзян, у тым ліку ў арганізацыі маніторынгу пратэсных настрояў на прадпрыемствах Віцебску пасля страйку на «Спецаўтабазе». З 2006 па 2017 год ён узначальваў пракуратуру Бешанковіцкага раёну, з 2017 па 2020-ы быў пракурорам Віцебскага раёну, а з 2021 года да лютага 2026-га – пракурорам Віцебску. У 2024 годзе ягоны родны брат быў асуджаны за «экстрэмізм». Прычына ягонай смерці не паведамляецца.
-
edited 🎃 240 кг за 52 дні. У Берасцейскай вобласці фермер вырасціў гіганцкі гарбуз «Вось адно насенне. Спачатку з'яўляецца маленькі парастак, як расада, а потым усё гэта — з аднаго насення, каб вы разумелі. Догляд за ім як за маленькім дзіцем. Тут сапраўды трэба за ім даглядаць. Ёсць пэўныя сакрэты агратэхнікі» — дзеліцца фермер Аляксандр Дзямешка. Плод прэзентуюць на мясцовым а сельскагаспадарчым кірмашы ў кастрычніку. 👇 Колькі яшчэ ён можа набраць у вазе за гэты час?
-
edited
🛢 Медыя: Трамп зноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расейскіх паліўных заводах Паводле крыніцы Axios, слова «дызель» падчас тэлефоннай размовы 20 верасня згадвалася шмат разоў. Трамп сказаў, што такія ўдары выклікаюць дэфіцыт дызельнага паліва на рынку. У час размовы Зяленскі і Трамп дамовіліся сустрэцца ў Нью-Ёрку на палях Генасамблеі ААН. Яшчэ 13 верасня Трамп ужо заклікаў Украіну не атакаваць расейскія аб’екты, звязаныя з вытворчасцю дызелю, прапануючы замест іх іншыя цэлі.
-
🚨«Па дарозе мы спыняліся на эвакуацыю». Карэспандэнт «Белсату» пра вяртанне з Кіева пад пагрозай абстрэлаў Вітаўт Сіўчык распавёў, што ягоны адваротны шлях з Форуму Астрожскіх у Кіеве да Варшавы цягнецца ўжо больш за содні: Выехаў з Кіева ўчора а 8 раніцы, і дагэтуль не даехаў да Варшавы. Наш украінскі цягнік моцна спазніўся – доўга стаялі на мяжы, а па дарозе мы спыняліся на эвакуацыю. Праваднік заявіў, што ёсць небяспека расейскага ўдару, і загадаў усім пасажырам як мага хутчэй пакінуць вагоны і адысці падалей ад чыгуначнага палатна. З сабой можна было забраць толькі заплечнік з самымі неабходнымі рэчамі.
-
edited
💬 «Нічога не вырвана з кантэксту. Зразумелі правільна» Вядоўца праграмы «Звычайны вечар» Канстанцін Каверын папрасіў прабачэння ў Святланы Ціханоўскай за пытанне пра магчымую «адкрытую фотасесію» дзеля прыцягнення ўвагі да беларускіх палітвязняў. Пасля хвалі крытыкі журналіст прызнаў, што ягоная фармулёўка была памылковай. «Нічога, акрамя няёмкасці, яна не выклікае. Гэта мая памылка. Мая віна», – напісаў Каверын. Скандал разгарэўся пасля эфіру, у якім вядоўца задаў Ціханоўскай пытанне пра магчымасць такой фотасесіі. Заява выклікала рэзкую рэакцыю, у тым ліку з боку беларускіх феміністак, якія назвалі гэта абясцэньваннем яе палітычнай працы.
-
🌧️ Восень сур’ёзна бярэцца за справу Наступны тыдзень у Беларусі прынясе пахаладанне, дажджы і шэрае неба. Ужо з панядзелка ў краіну пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі. У аўторак і сераду ноччу месцамі будзе ўсяго +3 °C, а ўдзень тэмпература не паднімецца вышэй за +16 °C. Амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, а раніцай магчымыя туманы. Калі вы яшчэ не прыбралі летняе адзенне, найбліжэйшыя дні могуць стаць добрай нагодай гэта зрабіць. Парасоны і восеньскія курткі дакладна спатрэбяцца.
-
✈️ Turkish Airlines вярнула рэйсы паміж Стамбулам і Менскам У Нацыянальным аэрапорце «Менск» сустрэлі першы самалёт Turkish Airlines пасля аднаўлення палётнай праграмы. Паветранае судна прыбыло са Стамбула дакладна паводле раскладу. Маршрут Стамбул – Менск лічыцца адным з самых папулярных сярод беларусаў, а праз стамбульскі хаб пасажыры могуць працягнуць падарожжа ў дзясяткі краін свету. На першым этапе турэцкая авіякампанія плануе выконваць 6–7 рэйсаў на тыдзень – як дзённыя, так і начныя.
-
💬 Навошта Анджэй Пачобут ездзіў у Беларусь? Былы палітвязень правёў на радзіме тыдзень, сустрэўся з роднымі, сябрамі і актывістамі польскай меншасці, а пасля без перашкодаў вярнуўся ў Польшчу. Ці сведчыць гэта пра «пацяпленне» у Беларусі? Эксперты лічаць, што не. Хутчэй гэта быў своеасаблівы тэст межаў дазволенага і сігнал Варшаве і Вашынгтону пра гатоўнасць Менску працягваць кантакты. Чаму ўлады дазволілі паездку чалавеку, якога яшчэ нядаўна трымалі за кратамі, і што гэты візіт насамрэч паказаў пра сённяшнюю Беларусь: 👀 Чытайце на сайце 🔗 Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
- Older posts