☝️З чынавенскай пасады у СІЗА КДБ Генадзь Дзенгалёў – нядаўні намеснік старшыні Магілёўскай адміністрацыі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску, Cправа, у межах якой затрымалі Дзенгалёва, звязаная з фінансамі. 15 студзеня 2026 года на яго пасаду па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ быў узгоднены іншы чыноўнік — Ігар Клішо. Калі менавіта Дзенгалёў пакінуў пасаду, публічна не паведамлялася. ☝️