🇺🇸 Трамп: Расея губляе кантроль над вытворчасцю дызелю Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Truthsocial: Вялікая колькасць іх нафтаперапрацоўчых заводаў па вытворчасці дызелю была разбомбленая і цяпер, прынамсі часова, не працуе. Гэтая недарэчная і бясконцая вайна з Украінай павінна быць скончаная. Увесь свет пакутуе, бо кожны месяц гіне 25 000 чалавек, большасць з якіх — вайскоўцы. Якая ганьба!