Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 🇩🇪 Палітычны землятрус у Нямеччыне На выбарах у зямлі Мекленбург – Пярэдняя Памеранія правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» заняла першае месца, набраўшы каля 38 % галасоў. А вось ХДС канцлера Фрыдрыха Мерца ўпершыню ў гісторыі не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і не трапляе ў рэгіянальны парламент. Сам Мерц назваў вынік для сваёй партыі «катастрофай». Яшчэ адзін балючы ўдар чакаў ХДС у Берліне, дзе перамагла левая партыя Die Linke. Апытанні таксама сведчаць пра рэзкае падзенне папулярнасці канцлера і рост падтрымкі радыкальных сілаў як справа, так і злева.

  2. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Украінцы сталі лепш ставіцца да беларусаў Такія вынікі паказала новае сацыялагічнае даследаванне кампаніі InfoSapiens. 🔸 Пенсіяў не будзе наогул? Што чакае нас праз 10-15 гадоў, як дзейнічае беларуская пенсійная сістэма, ды чаму незалежныя эканамісты прарочаць ёй катастрофу. 🔸 Бяроза-Картузская ці турмы Лукашэнкі? Напярэдадні Дня народнага адзінства дзяржаўная прапаганда зноў распавядае пра лагер у Бярозе-Картузскай як пра сімвал прыгнёту беларусаў у міжваеннай Польшчы. #штопачытаць

  3. 💥 #галоўнае за 20 верасня ✔️«Парасон над ёй трымаў, абдымаў і цалаваў». Маці забітай цяжарнай мянчанкі да апошняга не верыла ў датычнасць каханка дачкі да забойства ✔️Украіна ўначы здзейсніла маштабную атаку па Маскве ды Падмаскоўі. Упершыню для гэтага выкарысталі балістычную ракету Pelican ✔️Пачыналі будаваць за грошы Еўразвязу, скончаць за грошы бюджэту РБ. Пад Полацкам з'явіцца Цэнтр размяшчэння мігрантаў ✔️Ад 1 кастрычніка беларусы атрымаюць магчымасць замаўляць дровы праз інтэрнэт ✔️Малады кіроўца BMW загінуў у Лунінецкім раёне ✔️Страшная слава Бярозы-Картузскай. Расказваем пра канцлагер, які быў збудаваны ўладамі міжваеннай Польшчы на тэрыторыі сучаснай Беларусі ✔️Анатоль Лябедзька паказаў у Facebook свае «артэфакты мінулай эпохі» ✔️У Суле спяклі гіганцкі дранік ✔️Пасажыры рэйсу Belavia Стамбул-Менск атрымалі нечаканы музычны бонус ✔️Гарадзенскі заапарк зладзіў «наваселле» для сваіх ваўчанятаў Чука і Гека ✔️Акулы нападаюць на людзей не толькі ў фільмах. Расказваем, як засцерагчы сябе

  4. 🤔 Думаеце, гэта згенераваў штучны інтэлект? ⬆️ А вось і не. Гэта цалкам сапраўдны твор мастака Гіёма Легро, што працуе ў жанры «лэнд-арту» (і фактычна з'яўляецца яго піянерам). Гіганцкую карціну ён стварае проста на горнай пашы ў французскіх Альпах. ✅ А больш здымкаў тыдня мы сабралі для вас вось тут 🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, каб паглядзець з Беларусі

  5. ▪️Малады кіроўца BMW загінуў у Лунінецкім раёне 26-гадовы мужчына не даў рады кіраванню ў аграгарадку Багданаўка. Легкавік вылецеў з дарогі ды перакуліўся. На апублікаваных берасцейскімі сілавікамі кадрах відаць, што ў BMW моцна прымяты дах – верагодна, маладзён атрымаў цяжкія траўмы галавы або пазваночніку, што і прывяло да смерці.

  6. edited

    👀 Пачыналі будаваць за грошы Еўразвязу, скончаць за грошы бюджэту РБ. Пад Полацкам з'явіцца Цэнтр размяшчэння мігрантаў Канал @vitebsk_info звярнуў увагу на праектную дакументацыю гэтага аб'екту, якую выклалі на сайце дзяржзакупак. Па-першае, варта адзначыць, што ён будзе рэжымным. Гэта значыць, змяшчаць туды будуць тых мігрантаў, якія патрапілі ў Беларусь незаконным шляхам або звярнуліся па палітычны прытулак. Гаворкі пра размяшчэнне звычайных працоўных мігрантаў у гэтым месцы не ідзе. У адпаведнасці са стандартамі рэжымных аб'ектаў ложкі, шафы ды частка мэблі будуць прымацаваныя да падлогі, у калідорах і памяшканнях усталююць відэаназіранне, а на ўваходзе з'явіцца абсталяванне з кантролем доступу. Каб дадаць разнастайнасці вольнаму часу жыхароў Цэнтру, сюды закупяць тэлевізары, праектар, акустычныя прылады, шведскія сценкі для фізічных актыўнасцяў. Будзе таксама выставачная зона са стэндамі ды манекенамі, а для рэлігійных асобаў прадугледзелі асобнае памяшканне з іканастасам. Колькі дакладна «пастаяльцаў» зможа змясціць Цэнтр – няясна, бо ў дакументах умяшчальнасць не прапісалі. Аднак закупіць плануецца 15 металічных ложкаў. То бок трымаць тут адначасова дзясяткі ці сотні людзей улады дакладна не разлічваюць. ✍️ Планаваны кошт будаўніцтва складае 4 млн BYN. Двухпавярховы будынак пачалі ўзводзіць у Фарынаве (на тэрыторыі Полацкага памежнага атраду) яшчэ ў 2019-м, і тады большую частку вытратаў пакрывалі грошы Еўразвязу. Пазней працы спыніліся, і ў жніўні 2022-га закансерваваны будынак быў перададзены ва ўласнасць Дзяржаўнага памежнага камітэту. Цяпер яго зноў хочуць прывесці да ладу, але ўжо «сваімі сіламі».

  7. 💥 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня! У сённяшнім выданні абмяркуем: 🔸ЗША – Лукашэнка: што за «вялікая ўгода»? 🔸«Гусак», Maxline і бізнес вакол Лукашэнкі. Што вядома пра сапраўдных гаспадароў гэтага бізнесу? Таксама пагаворым пра працу расейскіх рэтранслятараў у Беларусі, тунэлі пад беларуска-латвійскай мяжой ды выбары ў Расеі. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/68dBaqkSECA

  8. 🦈 Акулы нападаюць на людзей не толькі ў фільмах. Расказваем, як засцерагчы сябе У лютым гэтага года ў Адрыятычным моры ў Харватыі зафіксавалі гіганцкую акулу – другую па велічыні рыбу на планеце. Падзея хоць і не ўнікальная, але даволі рэдкая: за апошнія 200 гадоў іх тут сустракалі толькі 7 разоў. Улетку акулаў бачылі каля ўзбярэжжаў Партугаліі ды Іспаніі. А выпадкаў нападаў акулаў на людзей у Егіпце ўвогуле зафіксаваныя ўжо дзясяткі. ✅ Чытайце, што рабіць, каб не патрапіць у сумную статыстыку 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі

  9. 🪵 Ад 1 кастрычніка беларусы атрымаюць магчымасць замаўляць дровы праз інтэрнэт Пра новы крок у «лічбавізацыі» краіны расказаў міністр лясной гаспадаркі РБ Сяргей Ульдзіновіч: «Мы робім усё, каб людзям было зручней гэта рабіць. З 1-га кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн, не трэба ехаць у лясніцтва. Які-кольвек грамадзянін, знаходзячыся ўдома або на працоўным месцы, можа аформіць анлайн-заяўку» Ульдзіновіч падкрэсліў таксама, што апошнім часам сярод беларусаў расце попыт на паколатыя дровы, таму паабяцаў павялічыць вытворчасць драўніны менавіта ў такім выглядзе.

  10. 🤔 Пенсіяў не будзе наогул? Што чакае нас праз 10-15 гадоў, як дзейнічае беларуская пенсійная сістэма, ды чаму незалежныя эканамісты прарочаць ёй катастрофу, разбіраемся разам з Аляксандрам Кныровічам у новым выданні праграмы «Атмасфера» 🌐

  11. 🐺 Гарадзенскі заапарк зладзіў «наваселле» для сваіх ваўчанятаў Чука і Гека Урачыстую падзею прымеркавалі да 99-годдзя заапарку. Чук і Гек атрымалі не толькі пашыраную «жылплошчу», але яшчэ і падарункі. Усё як у людзей 👌

  12. 🤔 Верагоднасць таго, што ў часе размінкі на футбольным полі на вас наедзе каток, малая. Аднак не роўная нулю У гэтым пераканаўся на ўласным досведзе былы гулец зборнай Англіі Андрас Таўнсэнд, які на схіле футбольнай кар'еры выступае ў чэмпіянаце Тайланду. Глядзіце, што з ім здарылася 😨

  13. edited

    🔍 У міжваенны час Польшча мела свой канцлагер. І месціўся ён на тэрыторыі цяперашняй Беларусі Спецыялізаваная турма ў Бярозе-Картузскай сталася месцам пакутаў многіх людзей – і сучасныя польскія гісторыкі гэтага не адмаўляюць. З аднаго боку, гэта падарунак для лукашэнкаўскіх ідэолагаў, якім можна «аздобіць» Дзень народнага адзінства. З іншага боку, вяртанне рэжымам Лукашэнкі «моды» на замоўчванне сталінскіх рэпрэсіяў, злачынстваў ГУЛАГу ды НКВД на фоне аб'ектыўнага і сумленнага погляду сучаснай Польшчы на лагер у Бярозе выглядае як слабасць і нязграбная спроба перапісаць усім даўно вядомую гісторыю. ✅ Чытайце наш вялікі матэрыял па тэме 🔗 А калі вы ў Беларусі, то прыдасца гэты лінк

  14. 📷 Фотафакт: так выглядае «беларускі куток» мемарыялу на кіеўскім Майдане Кожны маленькі БЧБ-сцяг сімвалізуе аднаго загінулага беларускага дабраахвотніка.

  15. 🎨Рэжым Лукашэнкі цяпер мае свой «фірмовы пах» СССР пахнуў дэфіцытнай каўбасою, сённяшняя Расея – сырой нафтаю... «Парфумер» з Драздоў вырашыў не адставаць ад трэнду і таксама дадаў сваёй сістэме ўнікальны водар. 👀 Глядзіце свежы выпуск новай аўтарскай праграмы Дзмітрыя Семчанкі «Дэкодэр». Расшыфроўваем навіны тыдня разам!

  16. 🚋 У Варшаве прайшоў чэмпіянат Еўропы сярод кіроўцаў трамваяў Удзельнікі з розных краін спаборнічалі не ў хуткасці, а ў дакладнасці, майстэрстве і ўменні ювелірна выконваць самыя складаныя манеўры.

  17. 💬 «Абурэнне з боку спартовак у адрас Сўіні – гэта зайздрасць, што аграмадны рэкламны кантракт у каляспартовай сферы прыляцеў не ім, а актрысе» Зміцер Міцкевіч разважае ў сваёй калонцы, чаму некаторых так «трыгернула» фатасесія напаўаголенай галівудскай актрысы Сідні Сўіні. ❗️Увага: выява згенераваная нейрасеткаю. Калі Сідні Сўіні некалі наведае рэдакцыю «Белсату», заменім на сапраўднае фота 👌 ✅ Чытайце на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  18. 📱Менчукі ўсю ноч стаялі ў чарзе па смартфоны са зніжкаю. Не абышлося без скандалу Расказваем, у чым справа ⬆️ ✍️ А таксама: сырок-гігант на «Дажынках», новыя блакпасты на Гомельшчыне, маштабны ракетны ўдар Украіны па Маскве. 👀 Наш традыцыйны выпуск кароткіх навінаў ужо чакае вашых праглядаў

  19. Older posts