🪵 Ад 1 кастрычніка беларусы атрымаюць магчымасць замаўляць дровы праз інтэрнэт Пра новы крок у «лічбавізацыі» краіны расказаў міністр лясной гаспадаркі РБ Сяргей Ульдзіновіч: «Мы робім усё, каб людзям было зручней гэта рабіць. З 1-га кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн, не трэба ехаць у лясніцтва. Які-кольвек грамадзянін, знаходзячыся ўдома або на працоўным месцы, можа аформіць анлайн-заяўку» Ульдзіновіч падкрэсліў таксама, што апошнім часам сярод беларусаў расце попыт на паколатыя дровы, таму паабяцаў павялічыць вытворчасць драўніны менавіта ў такім выглядзе.