🤩 Пасажыры рэйсу Belavia Стамбул-Менск атрымалі нечаканы музычны бонус Проста ў часе палёту для іх заспяваў удзельнік папулярнага ў 90-я гады нямецкага рэп-гурта Down Low Майк Дальен. Ён накіроўваўся ў Менск, каб прыняць удзел у фестывалі «Прайм Эра» на сталічным стадыёне «Дынама». Глядзіце, як гэта было!
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🙃 Гіганцкі дранік (ну а што ж яшчэ!) прыгатавалі ў Беларусі Відэа з парку гісторыі «Вялікае Княства Сула».
-
edited 👀 «Парасон над ёй трымаў, абдымаў і цалаваў». Маці забітай цяжарнай мянчанкі расказала, што да апошняга не верыла ў датычнасць каханка дачкі да забойства Новыя падрабязнасці ўзаемаадносінаў пары раскрылі ў праграме «Трывожная кнопка» Маці Таццяны Мартышчанка апошні раз размаўляла з дачкою 7 верасня каля 17-й гадзіны. Ужо ўвечары тая на паведамленні не адказвала. Тым часам 19-гадовая дачка Таццяны жыла ў Маскве. Калі яна зразумела, што маці не выходзіць на сувязь занадта доўга, тэрмінова прыляцела ў Менск. Аднак жанчыны ў ейнай кватэры не аказалася. У міліцыю сваякі звярнуліся 8 верасня, а раніцай 10 верасня да пошукаў залучылі пошукава-ратавальны атрад «Анёл». Паводле словаў маці Таццяны, адносіны жанчыны з ейным будучым забойцам Аляксеем Гаўрылёнкам цягнуліся каля двух гадоў. Таццяна шчыра яго кахала ды была з ім шчасліваю, а цяжарнасць была жаданай для абодвух. Гаўрылёнак нават хваліўся здымкам з УГД, які паказаў, што ў пары будзе хлопчык. У гонар гэтага будучыя бацькі таксама зладзілі «гендэр-паці». У «Трывожнай кнопцы» таксама паказалі відэафрагмент допыту Гаўрылёнка. На пытанне, што ён адчуў, закапаўшы цела, мужчына адказаў, што ніякіх эмоцыяў у яго не было. «Мяркуючы па гэтым халодным разліку, усё было спланавана», – выказвае здагадку маці забітай. ❓Чаму грамадства вінаваціць жанчыну ў трагедыі? Як і чаму каментатары падзяліліся на два легеры? Пра гэта размаўляем з доктаркай навук у галіне камунікацыі Ірынай Сідорскай у нашай праграме «Раніца з Белсатам» 🎬
-
edited 🇺🇦 Украінцы сталі лепш ставіцца да беларусаў Такія вынікі паказала новае сацыялагічнае даследаванне кампаніі InfoSapiens, праведзенае па замове Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». Калі ў 2025 годзе беларусаў пазітыўна ўспрымалі 35,6 % апытаных украінцаў, то цяпер – ужо 44,5 %. Негатыўнае стаўленне за год зменшылася з 49,7 % да 36,1 %. Пры гэтым стаўленне да Лукашэнкі застаецца пераважна адмоўным, а большасць украінцаў падтрымлівае жорсткую палітыку Кіева ў дачыненні да афіцыйнага Менску.
-
🧐 Туск агучыў надзвычай высокія – і сумнеўныя – лічбы забітых і параненых украінцаў Паводле Дональда Туска, украінскі бок цяпер штомесяц губляе каля 27 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі. Калі гэтыя звесткі дакладныя, гаворка можа ісці пра адзін з найцяжэйшых перыядаў вайны для Украіны. Аднак агучаныя лічбы выклікалі пытанні ў аналітыкаў. Невядома, ці ідзе гаворка толькі пра вайскоўцаў, ці таксама пра цывільных, а таксама якіх менавіта параненых уключылі ў статыстыку. Як гэтыя звесткі суадносяцца з ацэнкамі Генштабу ЗСУ, міжнародных аналітычных цэнтраў і афіцыйнымі заявамі Кіева – разбіраемся ў матэрыяле «Белсату»: 👉 Чытайце на сайце 🔗 Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
-
☕️ Запрашаем на «Раніцу з Белсатам» Чаму чыноўнікі не гатовыя да візітаў Лукашэнкі? Чаму грамадства вінаваціць жанчын, нават калі яны ахвяры? Тыповыя рысы характару беларусаў: што за яны, на каго мы падобныя, на каго не, ці праўдзівыя культурныя стэрэатыпы пра нацыю? Якое надвор'е чакае нас гэтай восенню? 👀 Прачынаемся і абмяркоўваем разам – далучайцеся!
-
edited 💥 Маштабная атака па Маскве і Маскоўскай вобласці У Капотні гарыць адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў. Таксама паведамлялася пра ўдары па Варонежы, Разані і Дагестане.
-
💪 Ілля Шкурын зноў прынёс свайму клубу перамогу ў чэмпіянаце Польшчы Беларус забіў на 90-й хвіліне хатняга матчу сваіх «Катавіцаў» супраць «Краковіі». Перад трапным стрэлам Шкурына на табло была нічыя 2:2. Такім чынам, дзякуючы гэтаму голу «Катавіцы» здабылі пераможныя тры пункты. У рэестры бамбардзіраў польскай «Экстракласы» Шкурын працягвае займаць другое месца, маючы ў скарбонцы 6 галоў і адну выніковую перадачу. 📹 Відэа: Ekstraklasa TV
-
💥 #галоўнае за 19 верасня ✔️Бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» 35 гадоў таму набылі ў Беларусі статус дзяржаўнай сімволікі ✔️У Кіеве ў гонар гэтай даты адкрылі выставу, прысвечаную беларускім нацыянальным сімвалам ✔️Франак Вячорка ў часе Форуму Астрожскіх анансаваў стварэнне працоўных групаў, што будуць дапамагаць з развязаннем праблемаў беларусаў ва Украіне ✔️Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ✔️Мастак Аляксандр Адамаў прэзентаваў у Варшаве сваю выставу. А распачалося ўсё з незвычайнага пэрфомансу ✔️Гасцям менскіх абласных «Дажынак» у Дзяржынску прэзентавалі гіганцкі глазураваны сырок ✔️Падчас футбольнага матчу ў Мазыры да гульцоў на полі далучыўся сабака ✔️Канцэртаў «Океану Ельзи» ў Беларусі альбо «NaviBand» ва Украіне больш няма. А што ёсць? ✔️У Амстэрдаме правялі гучную (ва ўсіх сэнсах) акцыю, якая нагадала пра беларускіх палітвязняў ✔️Цярплівасці Трампа ў дачыненні Пуціна прыйшоў канец? Ён падпісаў закон аб «пякельных санкцыях» супраць РФ ✔️У Воранаўскім раёне беларус загінуў у часе капання бульбы #рэпрэсіі: ▫️«Размовы» на мяжы РБ адбываюцца штодня. Пра гэта сведчыць аналіз памежных чатаў
-
🥁«Перкусійная п’еса» ў Амстэрдаме нагадала пра беларускіх палітвязняў Удзельнікі перформансу сталі голасам тых, хто застаецца за кратамі і не можа гучна гаварыць аб сваіх праблемах. Паглядзіце (лепш з гукам)!
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
🐶 Падчас футбольнага матчу ў Мазыры да гульцоў на полі далучыўся сабака У чэмпіянаце Беларусі такія сітуацыі здараюцца нярэдка – раз на год дакладна (і гэта толькі ў Вышэйшай лізе). Гэтым разам бонуснае відовішча атрымалі гледачы гульні «Славія» (Мазыр) – «Нафтан» (Наваполацк).
-
🥷 «Размовы» на мяжы РБ адбываюцца штодня. Пра гэта сведчыць аналіз памежных чатаў Міні-даследаванне зрабіў Telegram-канал @Grodno_grab. Вось да якіх высноваў прыйшлі аўтары: ✍️ Як летась, так і сёлета ўзгадванні пра «размовы» і допыты падчас перасячэння мяжы Еўразвязу з Беларуссю ўзгадваюцца ў сярэднім па 150 разоў на месяц (то бок каля 5 разоў на дзень) ✍️ Калі браць апошнія 365 дзён, то толькі 12 з іх абыходзіліся без узгадванняў «размоваў» і допытаў увогуле ✍️ Пра праверкі тэлефонаў у 2026-м сталі пісаць амаль што ў два разы радзей, чым у 2025-м. Аднак гэта тычыцца толькі праверак гаджэтаў, а не ўласна «размоваў» На падставе гэтага аналізу аўтары нагадваюць, што кожная паездка ў Беларусь мусіць суправаджацца павышанымі захадамі асабістай перасцярогі. Калі вы мяркуеце, што рэжым Лукашэнкі мае нават нязначныя падставы вас затрымаць, лепш не ехаць на радзіму ўвогуле.
-
❤️🇺🇦 Канцэртаў «Океану Ельзи» ў Беларусі альбо «NaviBand» ва Украіне больш няма. А што ёсць? Міждзяржаўныя адносіны паміж Беларуссю і Украінаю цяпер са зразумелых прычынаў знаходзяцца ў сваёй найніжэйшай кропцы. Аднак кантакты ў галіне культуры, на шчасце, ад дзяржаўнага кіраўніцтва і геапалітычных фактараў залежаць у досыць невялікай ступені. Уявіць выступ «Океану Ельзи» ў Менску альбо «NaviBand» у Харкаве, што было звычайнай з'яваю яшчэ 7 гадоў таму, цяпер нерэальна. Аднак вартых увагі праектаў усё роўна хапае. Беларуская Рада культуры сумесна з Дацкім культурным інстытутам склалі «Мэпінг беларуска-ўкраінскай культурнай супрацы ў 2022-2026 гадах». ✅ Расказваем пра тое, што ён ахоплівае 🔗 Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 📍Швейцарыя далучылася да санкцыяў Еўразвязу супраць афіцыйнага Менску. Трамп тым часам падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расеі. 📍Чым адметны другі дзень Форуму Астрожскіх у Кіеве Таксама пагаворым пра планаваны візіт Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Тыдзень высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, як беларускіх палітвязняў падтрымалі ў Амстэрдаме і чым здзівілі сёлетнія Дажынкі Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/duFdfdN4VTU
-
💵 Багатыя традыцыі айчыннай карупцыі – падмурак заклаў сам Лукашэнка, хоць публічна заўсёды корчыў з сябе барацьбіта з гэтай з'яваю Як карупцыйныя справы выкарыстоўваліся для расправаў з апальнымі чынушамі і для барацьбы з палітычнымі апанентамі? І да чаго тут былы генпракурор Швед, адданасць якога Лукашэнку б'е ўсе межы разумнага? 👀 Глядзіце праграму «Не да законаў» на канале «БЕЛСАТ NOW»
-
🫎 У Бабруйскім раёне ратаўнік з прозвішчам Лось тушыў пажар у хаце жанчыны з прозвішчам Лось. А адбывалася ўсё ў вёсцы Лосі Пра незвычайную сітуацыю паведамляе канал «Служба спасения». «Всё сошЛОСЬ», – падсумаваў аўтар паста, дадаўшы, што на пажары ніхто не пацярпеў.
-
💬 «Он с девками прохлаждается на нашей территории, а там пацаны гибнут. Такие вот россияне» 🕷Павук патэлефанаваў вядомаму ў вузкіх колах «ябацьку» Віталю Леановічу, а яшчэ патрапіў на закрыты сазвон беларускіх прыхільнікаў «русского мира». І высветліў, што ў «тым лагеры» свайго расчаравання паводзінамі расейскай дзяржавы і народу таксама шмат хто не хавае. Ад вайны стаміліся ўсе? 🤔 👀 Глядзіце і слухайце новы выпуск «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
edited 🔹Круглы празрысты стол, за ім – тры ўдзельнікі. А паміж імі – спрэчка Такою, у трох словах, будзе новая дыскусійная праграма «А хто там ідзе?..», прэм'ера якой адбудзецца ў эфіры «Белсату» ўжо заўтра. Стваральнік і вядоўца праграмы Алесь Кіркевіч напярэдадні дэбютнага выпуску даў інтэрв'ю нашаму сайту: «Пэўнае хваляванне ёсць, таму што гэта новы для мяне жанр, і таму цікава, як людзі гэта ўбачаць і ці падтрымаюць. Хаця да крытыкі я стаўлюся спакойна. "А хто там ідзе?.." – эксперымент. І ў працэсе яго мы будзем змяняцца і ўдасканальвацца» ✅ Чытайце размову цалкам на старонцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
- Older posts