▪️Малады кіроўца BMW загінуў у Лунінецкім раёне 26-гадовы мужчына не даў рады кіраванню ў аграгарадку Багданаўка. Легкавік вылецеў з дарогі ды перакуліўся. На апублікаваных берасцейскімі сілавікамі кадрах відаць, што ў BMW моцна прымяты дах – верагодна, маладзён атрымаў цяжкія траўмы галавы або пазваночніку, што і прывяло да смерці.