Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

👀 Пачыналі будаваць за грошы Еўразвязу, скончаць за грошы бюджэту РБ. Пад Полацкам з'явіцца Цэнтр размяшчэння мігрантаў Канал @vitebsk_info звярнуў увагу на праектную дакументацыю гэтага аб'екту, якую выклалі на сайце дзяржзакупак. Па-першае, варта адзначыць, што ён будзе рэжымным. Гэта значыць, змяшчаць туды будуць тых мігрантаў, якія патрапілі ў Беларусь незаконным шляхам або звярнуліся па палітычны прытулак. Гаворкі пра размяшчэнне звычайных працоўных мігрантаў у гэтым месцы не ідзе. У адпаведнасці са стандартамі рэжымных аб'ектаў ложкі, шафы ды частка мэблі будуць прымацаваныя да падлогі, у калідорах і памяшканнях усталююць відэаназіранне, а на ўваходзе з'явіцца абсталяванне з кантролем доступу. Каб дадаць разнастайнасці вольнаму часу жыхароў Цэнтру, сюды закупяць тэлевізары, праектар, акустычныя прылады, шведскія сценкі для фізічных актыўнасцяў. Будзе таксама выставачная зона са стэндамі ды манекенамі, а для рэлігійных асобаў прадугледзелі асобнае памяшканне з іканастасам. Колькі дакладна «пастаяльцаў» зможа змясціць Цэнтр – няясна, бо ў дакументах умяшчальнасць не прапісалі. Аднак закупіць плануецца 15 металічных ложкаў. То бок трымаць тут адначасова дзясяткі ці сотні людзей улады дакладна не разлічваюць. ✍️ Планаваны кошт будаўніцтва складае 4 млн BYN. Двухпавярховы будынак пачалі ўзводзіць у Фарынаве (на тэрыторыі Полацкага памежнага атраду) яшчэ ў 2019-м, і тады большую частку вытратаў пакрывалі грошы Еўразвязу. Пазней працы спыніліся, і ў жніўні 2022-га закансерваваны будынак быў перададзены ва ўласнасць Дзяржаўнага памежнага камітэту. Цяпер яго зноў хочуць прывесці да ладу, але ўжо «сваімі сіламі».

Views over time

01K2K20 Sep 16:3211 Nov 21:461.8K20 Sep 16:32: 0 views11 Nov 21:46: 1,830 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Sep 2026, 16:320
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.