❤️🇺🇦 Канцэртаў «Океану Ельзи» ў Беларусі альбо «NaviBand» ва Украіне больш няма. А што ёсць? Міждзяржаўныя адносіны паміж Беларуссю і Украінаю цяпер са зразумелых прычынаў знаходзяцца ў сваёй найніжэйшай кропцы. Аднак кантакты ў галіне культуры, на шчасце, ад дзяржаўнага кіраўніцтва і геапалітычных фактараў залежаць у досыць невялікай ступені. Уявіць выступ «Океану Ельзи» ў Менску альбо «NaviBand» у Харкаве, што было звычайнай з'яваю яшчэ 7 гадоў таму, цяпер нерэальна. Аднак вартых увагі праектаў усё роўна хапае. Беларуская Рада культуры сумесна з Дацкім культурным інстытутам склалі «Мэпінг беларуска-ўкраінскай культурнай супрацы ў 2022-2026 гадах». ✅ Расказваем пра тое, што ён ахоплівае 🔗 Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі