💬 «Украінцы добра ведаюць са сваёй гісторыі, што такое пераслед за нацыянальную сімволіку, і таму сёння хочуць падтрымаць беларусаў» У Кіеве адкрылі выставу, прымеркаваную да 35-й гадавіны вяртання бела-чырвонага-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Паглядзіце, што там ёсць ☝️
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
edited 🤪 Гасцям менскіх абласных «Дажынак» у Дзяржынску прэзентавалі гіганцкі глазураваны сырок Гэты прадукт, выпушчаны на Слуцкім сыраробным камбінаце, важыць ажно 100 кг. У сярэдзіну паклалі начынне з фісташкавай пасты, дадаўшы ласунку папулярнага «дубайскага» стылю. 📹 Відэа: Минская правда
-
🥺 Гісторыя са шчаслівым канцом Мянчанка не змагла прайсці міма кінутага ў парку сабакі і дапамагла знайсці яму новых гаспадароў 🙋
-
🤯 П'яны маладзён з Эстоніі жорстка збіў супрацоўніка берлінскага аэрапорту. Цяпер яму інкрымінуюць «замах на забойства» Гісторыя здарылася яшчэ ўвечары 6 верасня, аднак у медыі патрапіла толькі ўчора. Двое грамадзянаў Эстоніі спазніліся на рэйс авіякампаніі AirBaltic з берлінскага «Брандэнбургу» ў Талін. Калі 48-гадовы супрацоўнік аэрапорту адмовіўся прапускаць іх на борт з гэтай прычыны, адзін з пасажыраў – 22-гадовы Каспар – накінуўся на яго з кулакамі. На відэа з камераў назірання відаць, што эстонец збівае свайго апанента цягам двух хвілінаў. Той не аказвае супраціву, спрабуючы толькі ўхіліцца і ўцячы ад удараў, аднак маладзён не спыняецца і працягвае агрэсію. На падлозе хутка з'яўляюцца сляды крыві. Некаторыя з пасажыраў, што сталі сведкамі нападу, спрабавалі спыніць неадэкватнага хлопца, аднак марна. Супрацоўнік аэрапорту быў шпіталізаваны, яму давялося зрабіць дзве аперацыі праз пералом вочніцы. Вядома, што разам з Каспарам у Талін збіраўся ляцець ягоны 36-гадовы прыяцель Роланд. Той не браў актыўнага ўдзелу ў нападзе, аднак вядома, што тры гады таму яго прызналі вінаватым у згвалтаванні жанчыны. Цяпер Роланд знаходзіцца на выпрабаваўчым тэрміне.
-
edited
💬 «Гэта вайна за суб’ектнасць, а не толькі за тэрыторыі. "Русский мир" атакуе нашу суб’ектнасць» Такую думку агучыла падчас чарговай дыскусіі Форуму Астрожскіх дырэктарка ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай устойлівасці і бяспекі Рэна Маруцян. Наш карэспандэнт Вітаўт Сіўчык, прысутны на месцы падзеяў, так падсумаваў ключавыя пасылы ранішніх абмеркаванняў: «І беларусы, і ўкраінцы дагэтуль кшталтуюцца як нацыі у плане свядомасці. "Савецкасць" і абыякавасць часткі беларускага грамадства – не канстанта, а эфект мэтанакіраванай палітыкі спачатку СССР, а потым рэжыму Лукашэнкі. Таму нацыянальная адукацыя і беларускамоўныя медыі надзвычай важныя для пашырэння колькасці нацыянальна свядомых людзей. Тым больш, што нават умоўна постсавецкая частка беларусаў збольшага негатыўна ўспрымае вайну».
-
💬 «Год таму многае было немагчыма. Цяпер, калі з'явіліся нейкія кантакты з Украінай, многія рэчы, спадзяемся, можна будзе вырашыць» Франак Вячорка, які гэтымі днямі наведвае Форум Астрожскіх у Кіеве, расказаў пра абмеркаванні датычна стварэння працоўнай групы, што магла б вырашаць праблемы беларусаў ва Украіне. Гэтае пытанне закраналася ў размове з прадстаўніком Офісу Зяленскага. А з дэпутатамі Вярхоўнай Рады прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў вялі гаворку пра законапраекты, што паспрыялі б разблакаванню банкаўскіх рахункаў беларусаў ды спрашчэнню легалізацыі нашых суайчыннікаў.
-
📺 Навіны за 8 хвілін 🤔 Дзіўныя рэчы адбываліся ў пятніцу ўвечары з Telegram-каналам «Пул Первого». Чаму ягоны адрас «скралі» футфетышысты? А таксама: падтрымка для беларускіх прадпрымальнікаў, што згубілі свой тавар на расейскіх складах, «пякельныя санкцыі» Трампа супраць РФ, першая перамога хакейнага «Дынама» ў КХЛ пасля чатырох запар паразаў. ☢️ Афіцыйны Кіеў больш не паведаміць Менску пра ядравую пагрозу, а на Грунвальдскім полі з'явіцца беларускамоўны аўдыёгід. 👀 Глядзіце выпуск кароткіх навінаў проста цяпер на канале «БЕЛСАТ NOW»
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
👀 Цярплівасці Трампа ў дачыненні Пуціна прыйшоў канец? Ён падпісаў закон аб «пякельных санкцыях» супраць РФ Закон дае права прэзідэнту ЗША ўводзіць 100% мыты супраць 5-ці найбуйнейшых пакупнікоў расейскіх энергарэсурсаў. Акрамя таго, ён прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх абаронных, энергетычных і фінансавых арганізацыяў, ценявога флоту РФ, а таксама супраць практычна ўсяго складу палітычнага і ваеннага кіраўніцтва. Той жа закон працягвае на 5 гадоў і санкцыі супраць Ірану. ✅ Больш па тэме чытайце тут 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
-
😨 У Воранаўскім раёне беларус загінуў у часе капання бульбы Мужчына прыехаў дапамагчы знаёмым на поле непадалёк Беняконяў. Бульбу збіралі з дапамогаю камбайну. У нейкі момант узнікла замінка – у камбайна заклініла бункер і бульбіны перасталі перасыпацца ў прычэп трактара. Мужчына ўзяўся вырашаць гэтую праблему ўручную, аднак, пацягнуўшчы рычаг, ён зачапіўся адзеннем за шасцярні, якія рухаліся. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
-
🦀 Амерыканец сустрэў на сваім падворку ўзброенага нажом краба Кадры знятыя ў Флорыдзе. За тры дні ролік ужо сабраў больш за мільён лайкаў у Instagram 📷
-

🔹Распачаўся другі дзень Форуму Астрожскіх у Кіеве Першая суботняя панэль прысвечаная нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і ўкраінцаў. Удзельнікі абмяркоўваюць спосабы супрацьстаяння «русскому миру», рэгіянальную бяспеку, беларускіх дабраахвотнікаў. ✍️ Неўзабаве чакаецца панэль пад назваю «Беларусь, якая супраць вайны: як зрабіць, каб яе чулі ва Украіне?», суарганізаваная «Белсатам».
-
edited
🐾 У Балівіі навукоўцы адкрылі новы від дзікага ката Жывёліна атрымала назву Leopardus tilcayo. Гэта невялікая плямістая котка, меншая за хатнюю. Яна жыве ў вільготных горных лясах Балівіі. Колькі такіх катоў засталося ў прыродзе, навукоўцы пакуль не ведаюць, але асцерагаюцца, што новы від ужо можа быць пад пагрозай праз знішчэнне ягонага асяроддзя. «Гэта новая прычына абараняць свет», – кажа суаўтарка даследавання Паола Нагалес-Аскарунс.
-
🤔 Як сабраць заплечнік, калі заўтра едзеш на баявыя пазіцыі? Месца абмежаванае, а акрамя адзення трэба ўзяць шмат іншага. Журналісты праграмы «Ваяры і валанцёры» паглядзелі, як да выезду рыхтуецца беларускі добраахвотнік і што ён лічыць сапраўды неабходным. 🎥 А цалкам гісторыю ваяра глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».
-
☕️ Суботняя раніца створаная для таго, каб нікуды не спяшацца і паглядзець нешта цікавае Свежая «Раніца з Белсатам» ужо тут. Гаворым пра перамовы Джона Коўла і новыя вызваленні палітвязняў, разбіраемся з роляй Беларусі ў атаках расейскіх дронаў. А яшчэ расказваем неверагодную гісторыю беларускі ў Непале, гаворым пра кіно і тэатр і глядзім, што гэтым разам зачапіла беларусаў у сацсетках.
-
🫥 Ён кажа: здзекаваліся. Сілавікі кажуць: далі плед і гарбату Памятаеце Льва Беларусава, які выклікаў сілавікоў пасля канфлікту ў Талачыне, а ў выніку сам правёў ноч у аддзяленні? Ён скардзіўся на кепскае стаўленне, холад і тое, што яму не аказалі неабходнай дапамогі. Цяпер адказала МУС. Там сцвярджаюць, што крыўдзіцеляў Беларусава затрымалі, а самога блогера пакінулі ў РАУС дзеля «неабходных працэсуальных дзеянняў». Паводле міліцыі, яму прапанавалі плед, гарачую гарбату, ежу і медычную дапамогу – і ўсё гэта ён нібыта «прыняў з натхненнем». 🤦♂️ А вось за відэа, у якім Беларусаў расказаў пра сваё знаходжанне ў РАУС, яму прыгразілі адказнасцю. Блогер выдаліў ролік з сацсетак.
-
edited
☕️ Добрага дня, сябры! Запарвайце каву ці гарбату і пачытайце самыя цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць: 🔸«Анатомія беларускай улады» Новае даследаванне пра сувязі беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў. 🔸Лекараў хочуць не адпускаць у прыватныя клінікі А колькі ім плацяць, каб яны засталіся? «Белсат» паглядзеў, якія заробкі цяпер прапануюць лекарам і каго асабліва актыўна шукаюць. 🔸Атакі Расеі на NATO перасталі выглядаць «гібрыднымі». І Беларусь бярэ ў іх удзел Еўрапейцы ўсё больш схіляюцца да таго, што Расея перайшла ад гібрыдных атак да непрыкрытых кінетычных. #штопачытаць
-
☝️ Жыццё працягваецца і ўвосень Рыбацкае ў тым ліку. «Пайшлі першыя восеньскія шчупакі», – кажа рыбак. Аўтар прапаноўвае іншыя атмасферныя відэа на сваіх інтэрнэт-старонках 👈
-

☝️ Жыхар Жлобіна знайшоў артэфакт эпохі неаліту Мікалай Молаткоў адпачываў у Слаўгарадскім раёне на Магілёўшчыне і знайшоў у рацэ Проня амаль цэлы гліняны гаршчок. Ён перадаў знаходку ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. У канцы жніўня археолагі абследавалі месца знаходкі. Навукоўцы высветлілі, што гаршчок знаходзіўся ў яме на глыбіні да 3 метраў, заваленай бярвеннем. Гэта ўнікальны артэфакт канца неаліту – пачатку бронзавага веку, якому можа быць не менш за 5000 гадоў. Такія знаходкі ў Беларусі адзінкавыя: падчас раскопак звычайна знаходзяць толькі фрагменты керамікі, з якіх рэдка ўдаецца аднавіць цэлую форму посуду. Магчыма, унікальны гаршчок патрапіў у раку са старажытнага кургана: ва ўрочышчы Белая Гара быў 21 курган, 7 абваліліся ў Проню. ☝️
-
☝️«Пул Первого» вярнуў назад свой юзэрнэйм, які часова «скралі» футфетышысты Чаму менавіта з адрасам лукашэнкаўскага акаўнту здарыўся такі канфуз, застаецца загадкаю.
- Older posts