🇺🇦 Украінцы сталі лепш ставіцца да беларусаў Такія вынікі паказала новае сацыялагічнае даследаванне кампаніі InfoSapiens, праведзенае па замове Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». Калі ў 2025 годзе беларусаў пазітыўна ўспрымалі 35,6 % апытаных украінцаў, то цяпер – ужо 44,5 %. Негатыўнае стаўленне за год зменшылася з 49,7 % да 36,1 %. Пры гэтым стаўленне да Лукашэнкі застаецца пераважна адмоўным, а большасць украінцаў падтрымлівае жорсткую палітыку Кіева ў дачыненні да афіцыйнага Менску.