Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 17 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

👀 «Парасон над ёй трымаў, абдымаў і цалаваў». Маці забітай цяжарнай мянчанкі расказала, што да апошняга не верыла ў датычнасць каханка дачкі да забойства Новыя падрабязнасці ўзаемаадносінаў пары раскрылі ў праграме «Трывожная кнопка» Маці Таццяны Мартышчанка апошні раз размаўляла з дачкою 7 верасня каля 17-й гадзіны. Ужо ўвечары тая на паведамленні не адказвала. Тым часам 19-гадовая дачка Таццяны жыла ў Маскве. Калі яна зразумела, што маці не выходзіць на сувязь занадта доўга, тэрмінова прыляцела ў Менск. Аднак жанчыны ў ейнай кватэры не аказалася. У міліцыю сваякі звярнуліся 8 верасня, а раніцай 10 верасня да пошукаў залучылі пошукава-ратавальны атрад «Анёл». Паводле словаў маці Таццяны, адносіны жанчыны з ейным будучым забойцам Аляксеем Гаўрылёнкам цягнуліся каля двух гадоў. Таццяна шчыра яго кахала ды была з ім шчасліваю, а цяжарнасць была жаданай для абодвух. Гаўрылёнак нават хваліўся здымкам з УГД, які паказаў, што ў пары будзе хлопчык. У гонар гэтага будучыя бацькі таксама зладзілі «гендэр-паці». У «Трывожнай кнопцы» таксама паказалі відэафрагмент допыту Гаўрылёнка. На пытанне, што ён адчуў, закапаўшы цела, мужчына адказаў, што ніякіх эмоцыяў у яго не было. «Мяркуючы па гэтым халодным разліку, усё было спланавана», – выказвае здагадку маці забітай. ❓Чаму грамадства вінаваціць жанчыну ў трагедыі? Як і чаму каментатары падзяліліся на два легеры? Пра гэта размаўляем з доктаркай навук у галіне камунікацыі Ірынай Сідорскай у нашай праграме «Раніца з Белсатам» 🎬

Views over time

01K2K20 Sep 07:5111 Nov 21:461.9K20 Sep 07:51: 0 views11 Nov 21:46: 1,870 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Sep 2026, 07:510
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.