Першыя словы Дзмітрыя Наважылава на волі! 🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited ❗️Былыя палітвязні ўжо ў Вільні 🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
-
edited ❗️Цягам 5 хвілінаў палітвязні прыедуць у Вільню – далучайцеся да эфіру! «Белсат» вядзе жывую трансляцыю з месца сустрэчы вызваленых 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву. 👇Каго атрымаецца пабачыць і з кім паразмаўляць – глядзіце па спасылцы
-
Цыганкоў пра вызваленне палітвязняў: «Будзем шчырымі. Гэта не зусім тое, што мы чакалі» Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў лічыць, што вызваленне 25 палітвязняў – важны, але значна меншы вынік, чым чакалася ад перамоваў ЗША з Лукашэнкам. Паводле яго, Лукашэнка паказаў, што гатовы вызваляць палітвязняў толькі ў абмен на больш істотныя саступкі, і цяпер беларуска-амерыканскія перамовы апынуліся на «раздарожжы»: Лукашэнка яўна ўпёрся і даў зразумець, што далей за проста так адпускаць свой галоўны актыў (закладнікаў) не забіраецца, і патрабуе за іх большага Выглядае, што Лукашэнка хацеў зрабіць пэўны «шчаўчок па носе» амерыканцам. Маўляў, хопіць «Лакафарбы» усялякія нам дараваць – давайце нешта больш сур’ёзнае
-
У Беларусі няма рэпрэсій і палітвязняў? Новы даклад ААН выкрывае хлусню дыктатара, якая, колькі б ён яе ні паўтараў, праўдай не стане. Якія жахлівыя сведчанні палітвязняў леглі ў аснову дакладу — глядзіце ў нашым відэа
-
edited
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву былыя беларускія палітвязні выехалі з памежных пераходаў Цяпер іх чакаюць у Вільні праз 30-40 хвілінаў, паведаміў у эфіры «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Сярод іх 4 чалавекі не маюць пашпартоў. Паўлу Белавусу, Дзянісу Сальмановічу, Аляксандру Чумакову і Яніне Пазняк дакументы не вярнулі.
-
edited
Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, знайшлася ў ізалятары на Тайвані Днямі імя Ірыны Бадзілоўскай з’явілася ў афіцыйных спісах зніклых без вестак пасля маштабнага сходу селю на мяжы Непалу і Кітаю. Медыі паведамлялі пра яе як пра другую зніклую беларуску разам з Кацярынай Саковіч, пра лёс якой нічога не вядома яшчэ з 26 жніўня. Але ў гісторыі адбыўся нечаканы паварот – гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Паводле афіцыйнага пацвярджэння консульства Беларусі, дзяўчына жывая, яе трымаюць у жаночым ізалятары тайванскага гораду Тай-Чжун. Ейнае траплянне ў непальскія спісы родныя лічаць памылкай або дэзынфармацыяй. Сям’я тэрмінова шукае юрыдычную дапамогу і незалежнага адваката на Тайвані, каб высветліць абставіны. Усіх, хто валодае кантактамі або можа дапамагчы з юрыдычнай абаронай, просяць звязвацца з маці Ірыны.
-
edited 💥 Пад Мазыром упаў беспілотнік? Мясцовыя жыхары чулі характэрны гук мапеду і выбух, але афіцыйныя медыя, як звычана, гэтую інфармацыю хаваюць. Беларусь у чаканні вызвалення палітвязняў, пра якое Коўл дамаўляўся з Лукашэнкам. Падчас сустрэчы з амерыканцамі дыктатар адмовіўся спыняць рэпрэсіі, і не застаўся пустаслоўным – сілавікі тут жа папоўнілі спіс тэрарыстаў. ❓Што адбываецца на памежных пераходах, якія новыя міжнародныя маршруты з'явіліся ў беларускага перавозніка, і якая краіна перастала выдаваць беларусам візы – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў ад «Белсату»
-
☝️ У сённяшнім выданні «Нашага дня» глядзіце ўсё самае галоўнае пра вызваленых палітвязняў Белсат сочыць за падзеямі і ўжо чакае на іх прыезд у Вільню. А ў чаканні пакажам, што вядома на дадзены момант і што Лукашэнка атрымае ўзамен на закладнікаў. 📺 Уключайце наўпроставы эфір, каб не прапусціць нічога важнага!
-
edited
На волю выйшаў перакладчык і выдавец Зміцер Колас Зміцер Колас – перакладчык з французскай мовы, літаратуразнаўца і заснавальнік аднайменнага выдавецтва. Ён пераклаў на беларускую творы Камю, Сартра, Іанеска і іншых сусветных аўтараў. У лютым 2026 году Коласа затрымалі падчас хвалі ператрусаў у выдаўцоў і кніганошаў.
-
edited
На волі Яна Пінчук, якая была асуджаная на 12 год Яна Пінчук паходзіць з Віцебску, але доўгі час жыла ў Расеі, была там затрыманая ў 2022 годзе, а пазней выдадзеная ў Беларусь. Па звестках следства, Яна ў 2020 – 2021 годзе адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы і «больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту». Пасля затрымання ў Расеі дзяўчына звярталася там за прытулкам, але суд ёй адмовіў і ў тым жа годзе яе экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэту па правах чалавека ААН. На радзіме яе судзілі па пяці крымінальных артыкулах, і ў 2023 годзе палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Улады дадалі Яну ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў. У канцы 2026 г., па звестках «Медыязоны», калонію наведаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён правёў гутаркі з некалькімі палітзняволенымі, сярод якіх была Яна Пінчук. Пасля гэтага на яе пачалі афармляць рапарты, пазбавілі спаткання, а 1 верасня прызначылі 15 сутак у ШІЗА. Яна Пінчук мае астму. Магчыма, пад час знявольвання яна трапляла ў лякарню.
-
edited Апублікаваны поўны спіс вызваленых: Пятручэня Павел Віктаравіч Аляксандраў Андрэй Валер’евіч Злобіна Ірына Віктараўна Чэкіна Людміла Юр’еўна Белавус Павел Мікалаевіч Кузіна Таццяна Сяргееўна Пінчук Яна Вітальеўна Лазарчык Алена Мікалаеўна Наважылаў Дзмітрый Уладзіміравіч Галавач Дзмітрый Валер’евіч Якубовіч Святлана Вячаславаўна Юшкевіч Яўген Міхайлавіч Цалюк Андрэй Валер’евіч Бурло Яўген Валер’евіч Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна Чумакоў Алесь Пазняк Кірыл Вячаслававіч Ярэмчык Андрэй Канстанцінавіч Строева Вольга Рыгораўна Сальмановіч Дзяніс Валянцінавіч Колас Дзмітрый Георгіевіч Верамеяў Ілья Аляксандравіч Рабцаў Сяргей Вітальевіч Гняздзілаў Кірыл Віктаравіч Пазняк Яніна Кірылаўна
-
❗️ BYSOL адкрыў экстраны збор для вызваленых палітвязняў Літаральна ў першыя ж хвіліны ўдалося назбіраць амаль тысячу еўра. Грошы традыцыйна пойдуць на арэнду жылля, медычную дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі. Калі сродкі са збору застануцца незапатрабаванымі да 16 сакавіка 2027 года, іх раўнамерна размяркуюць сярод вызваленых, якія звярнуцца па дапамогу. ❤️ Падтрымаць збор можна тут.
-



+2
Больш фота вызваленых палітвязняў Крыніца: Asta Andrijauskienė
-
edited
Дарадца Ціханоўскай Кучынскі: на мяжы цяпер 4 палітвязні без пашпартоў Паводле Дзяніса Кучынскага, цяпер на мяжы адбываецца афармленне дакументаў, якое зойме трохі часу. Таксама там працуюць каардынатары, якія будуць кансультаваць вызваленых вязняў па далейшых кроках і дапамогуць ім звязацца з блізкімі.
-
Музыкі Tor Band таксама на волі Дзмітрый Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык, удзельнікі гурта Tor Band цяпер знаходзяцца на мяжы Беларусі і Літвы разам з іншымі "памілаванымі". Нагадаем, у кастрычніку 2023 года Гомельскі абласны суд асудзіў музыкаў на 9, 8 і 7,5 года калоніі адпаведна. Іх абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку аб «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь», «абразе Лукашэнкі» і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».
-
edited
Сярод вызваленых — былы следчы Яўген Юшкевіч Яўген — былы следчы СК і распрацоўшчык, ініцыятар праекта bychange.me, які дапамагаў людзям, што сыйшлі з дзяржаўнай службы, з перападрыхтоўкай і навучаннем. У 2022 годзе яго асудзілі на 11 гадоў калоніі.
-
edited
Вызваленая адвакатка Анастасія Лазарэнка Анастасія Лазарэнка – адвакатка, была затрыманая на пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля свайго 40-годдзя, нібыта за «зліў» звестак тэлеграм-каналам. Спачатку супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). На волі ў Лазарэнкі засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе на хваробу Крона. У сакавіку 2023 года стала вядома, што адвакатку таксама абвінавачваюць паводле арт. 203-1 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці») і ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Паводле следства, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю каля ізалятара на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Разгляд справы ў Менскім гарадскім судзе пачаўся 2 траўня 2023 года, і ўжо 11 траўня суддзя Святлана Чарапанава асудзіла Лазарэнку да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала пракурорка Аляксандра Раманенка, сваю віну адвакатка на судзе не прызнала. Апеляцыйную скаргу Анастасіі Лазарэнкі Вярхоўны суд разглядаў двойчы – 3 і 19 кастрычніка 2023 года, на апошнім, закрытым пасяджэнні, судовую калегію ўзначальваў суддзя Аляксей Рыбакоў. 10 лістапада 2023 года МУС унесла палітвязняку ў «спіс экстрэмістаў», а 28 лістапада яе таксама ўнёс у свой «спіс тэрарыстаў» КДБ. У пачатку лістапада 2023 года Лазарэнку перавялі з СІЗА №1 у папраўчую калонію №4, дзе яна пачала адбываць пакаранне з 8 лістапада 2023 года.
-
edited
Вызваленая Таццяна Кузіна – беларуская даследчыца і экспертка ў сферы грамадзянскай супольнасці Таццяна Кузіна – узаснавальніца школы «Sympa» і ўдзельніца даследчага праекта «bipаrt». У ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 года яе затрымалі ў менскім аэрапорце падчас спробы выехаць у Тбілісі. Пазней стала вядома, што затрыманне звязана з крымінальнай справай. Спачатку Таццяну змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА на Валадарскага. 6 лютага 2023 года пачаўся судовы працэс над Таццянай Кузінай і паліталагіняй Валерыяй Касцюговай. Іх абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у садзейнічанні захопу ўлады, закліках, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы, і распальванні сацыяльнай варожасці. 17 сакавіка суддзя Менскга гарадскога суда Дзіна Кучук прысудзіла абедзвюм жанчынам па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыя, разгледжаная 25 ліпеня ў Вярхоўным судзе, была адхілена, і прысуд застаўся ў сіле. Таццяну перавялі ў ПК № 4 у Гомлі для адбывання пакарання. У жніўні 2023 года яе ўключылі ў спісы асоб, звязаных з тэрарызмам і экстрэмізмам, што значна абмяжоўвае яе правы і магчымасці.
-
edited
Сярод вызваленных Кірыл Пазняк — журналіст і вядучы дэбатаў на YouTube-канале «Платформа 375» Ён у 2021–2022 гадах збіраў за адным сталом праўладных прапагандыстаў і апанентаў, вымушаных з’ехаць з краіны. Ва ўступным слове да гэтых дыскусій ён тлумачыў сваю мэту як стварэнне «дыялогавай пляцоўкі», дзе бакі маглі б пачуць адно аднаго і звярнуцца да шырэйшай, а не толькі сваёй уласнай аўдыторыі. 4 верасня 2025 года – у той жа дзень, калі канал прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» – Пазняка затрымалі разам з дачкой Янінай. 11 верасня 2025 года канал і яго акаўнты ў TikTok унеслі ў дзяржаўны пералік арганізацый і фармаванняў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Абаіх, бацьку і дачку, абвінавацілі паводле арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Беларусі»). Знаходзячыся ў СІЗА №1, Пазняк моцна захварэў: у траўні 2026 года ён трапіў у рэанімацыю шпіталя хуткай дапамогі з наступствамі пнеўманіі і COVID-19, якія, паводле ягонай былой жонкі Алены, ён падхапіў у ізалятары на Акрэсціна яшчэ за восем месяцаў да гэтага. Яна публічна заклікала звярнуць увагу на стан здароўя журналіста. Пазней стала вядома, што Пазняку палепшала, і яго перавялі з рэанімацыі назад у медычную частку СІЗА, дзе лячэнне лёгкіх працягвалася. 26 чэрвеня 2026 года Менскі гарадскі суд вынес прысуды Кірылу і Яніне Пазнякам. Журналіста пазбавілі волі на тры з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму і абавязалі заплаціць штраф у 550 базавых велічынь (24 750 рублёў) – менавіта такое пакаранне запытала абвінавачванне. Тэрмін, вызначаны для яго дачкі, застаўся невядомы; пракуратура прасіла для яе тры гады пазбаўлення волі.
- Older posts