Вызваленая Таццяна Кузіна – беларуская даследчыца і экспертка ў сферы грамадзянскай супольнасці Таццяна Кузіна – узаснавальніца школы «Sympa» і ўдзельніца даследчага праекта «bipаrt». У ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 года яе затрымалі ў менскім аэрапорце падчас спробы выехаць у Тбілісі. Пазней стала вядома, што затрыманне звязана з крымінальнай справай. Спачатку Таццяну змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА на Валадарскага. 6 лютага 2023 года пачаўся судовы працэс над Таццянай Кузінай і паліталагіняй Валерыяй Касцюговай. Іх абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у садзейнічанні захопу ўлады, закліках, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы, і распальванні сацыяльнай варожасці. 17 сакавіка суддзя Менскга гарадскога суда Дзіна Кучук прысудзіла абедзвюм жанчынам па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыя, разгледжаная 25 ліпеня ў Вярхоўным судзе, была адхілена, і прысуд застаўся ў сіле. Таццяну перавялі ў ПК № 4 у Гомлі для адбывання пакарання. У жніўні 2023 года яе ўключылі ў спісы асоб, звязаных з тэрарызмам і экстрэмізмам, што значна абмяжоўвае яе правы і магчымасці.