Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, знайшлася ў ізалятары на Тайвані Днямі імя Ірыны Бадзілоўскай з’явілася ў афіцыйных спісах зніклых без вестак пасля маштабнага сходу селю на мяжы Непалу і Кітаю. Медыі паведамлялі пра яе як пра другую зніклую беларуску разам з Кацярынай Саковіч, пра лёс якой нічога не вядома яшчэ з 26 жніўня. Але ў гісторыі адбыўся нечаканы паварот – гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Паводле афіцыйнага пацвярджэння консульства Беларусі, дзяўчына жывая, яе трымаюць у жаночым ізалятары тайванскага гораду Тай-Чжун. Ейнае траплянне ў непальскія спісы родныя лічаць памылкай або дэзынфармацыяй. Сям’я тэрмінова шукае юрыдычную дапамогу і незалежнага адваката на Тайвані, каб высветліць абставіны. Усіх, хто валодае кантактамі або можа дапамагчы з юрыдычнай абаронай, просяць звязвацца з маці Ірыны.