Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

Сярод вызваленных Кірыл Пазняк — журналіст і вядучы дэбатаў на YouTube-канале «Платформа 375» Ён у 2021–2022 гадах збіраў за адным сталом праўладных прапагандыстаў і апанентаў, вымушаных з’ехаць з краіны. Ва ўступным слове да гэтых дыскусій ён тлумачыў сваю мэту як стварэнне «дыялогавай пляцоўкі», дзе бакі маглі б пачуць адно аднаго і звярнуцца да шырэйшай, а не толькі сваёй уласнай аўдыторыі. 4 верасня 2025 года – у той жа дзень, калі канал прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» – Пазняка затрымалі разам з дачкой Янінай. 11 верасня 2025 года канал і яго акаўнты ў TikTok унеслі ў дзяржаўны пералік арганізацый і фармаванняў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Абаіх, бацьку і дачку, абвінавацілі паводле арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Беларусі»). Знаходзячыся ў СІЗА №1, Пазняк моцна захварэў: у траўні 2026 года ён трапіў у рэанімацыю шпіталя хуткай дапамогі з наступствамі пнеўманіі і COVID-19, якія, паводле ягонай былой жонкі Алены, ён падхапіў у ізалятары на Акрэсціна яшчэ за восем месяцаў да гэтага. Яна публічна заклікала звярнуць увагу на стан здароўя журналіста. Пазней стала вядома, што Пазняку палепшала, і яго перавялі з рэанімацыі назад у медычную частку СІЗА, дзе лячэнне лёгкіх працягвалася. 26 чэрвеня 2026 года Менскі гарадскі суд вынес прысуды Кірылу і Яніне Пазнякам. Журналіста пазбавілі волі на тры з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму і абавязалі заплаціць штраф у 550 базавых велічынь (24 750 рублёў) – менавіта такое пакаранне запытала абвінавачванне. Тэрмін, вызначаны для яго дачкі, застаўся невядомы; пракуратура прасіла для яе тры гады пазбаўлення волі.

Views over time

01K2K16 Sep 09:5411 Nov 21:462K16 Sep 09:54: 0 views11 Nov 21:46: 1,960 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 09:540
11 Nov 2026, 21:462K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.