Сёння каля пятай раніцы ў Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь. З рэек сышлі некалькі грузавых вагонаў, рух на ўчастку спынены. У выніку абрушэння затрыманыя восем пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку Масква — Варкута і Санкт-Пецярбург — Сыктыўкар. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прычыны здарэння высвятляюць.