У Гомелі жанчына забіла свайго сужыцеля-замежніка і закапала цела Паводле Следчага камітэта, падчас сумеснага распіцця алкаголю паміж 53-гадовай жанчынай і яе сужыцелем узнік канфлікт. Мужчына вёў прамы эфір у TikTok, што раззлавала гаспадыню кватэры: яна разбіла яго тэлефон, а затым ударыла мужчыну нажом. Ад атрыманых раненняў замежнік памёр на месцы. Пазней жанчына прымусіла свайго 18-гадовага сына дапамагчы схаваць злачынства. Цела загінулага яны закапалі на прысядзібным участку. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў забойстве, яе сыну — ва ўкрывальніцтве.