💰НАС ПРАДАЛІ ЗА ТАННЫ ГАЗ, А ШТО ДАЛЕЙ ⁉️ Нам гадамі тлумачылі, што саюз з расіяй — гэта стабільнасць. Насамрэч гэта быў абмен: краіна аддала экспарт, рынак і частку суверэнітэту, а ўзамен атрымала дазвол паўтараць «усё пад кантролем». Адзін кліент, адзін гаспадар і амаль дзве траціны беларускага экспарту ідуць у расію. Лёс нашых заводаў, працоўных месцаў і зарплат вызначаецца не ў Мінск, а ў рф. Калі ў Маскве пачынаецца крызіс, мы плацім за яго першымі. Па ацэнцы ўкраінскай выведкі, банкаўскі крызіс у расіі ўдарыў бы па Беларусі мацней, чым па самой расіі. Тое ж было пасля дэфолту 1998 года, калі нашы людзі яшчэ некалькі гадоў плацілі за чужую памылку. І ужо не прагнозы, а факты. У першым квартале 2026 года ВВП Беларусі знізіўся на 0,4%, а Мінск чакаў росту на 2,8%. Так выглядае «стабільнасць», якую нам абяцалі⁉️ Калі расійская эканоміка пахіснецца яшчэ мацней, пад ударам апынуцца і прадпрыемствы, і банкі, і рубель, і зберажэнні звычайных людзей. А хто за гэта адказвае, бо залежнасць не ўзнікла сама?! Яе будавалі рашэннямі, адмовай ад дыверсіфікацыі, ізаляцыяй ад суседзяў, санкцыйнай палітыкай, якая закрыла астатнія рынкі. Сённяшняя "улада" нажаль ператварыла Беларусь ў прыдатак чужой эканомікі і назвала гэта суверэнітэтам😔 А што рабіць? Свабодная Беларусь павінна мець некалькі рынкаў, незалежную энергетыку і ўласны голас. Так, гэта цяжкі і доўгі шлях, але ён пачынаецца з буйной эканомікі, а з адным пакупніком не можа быць незалежнай і моцнай Беларусі. Некаторыя прыхільнікі цяперашняга рэжыму кажуць, што інтэграцыя з расіяй дае таннае паліва, гарантаваны збыт і ўстойлівасць пад санкцыямі. Яны нагадваюць, што летам 2026 года Беларусь паставіла ў расію рэкордны аб'ём бензіну і атрымала з гэтага выгаду. Але калі пачнецца эфект "даміно", і эканоміка рассіі паляціць праз страты і "сво" , то што будзе з эканомікай Беларусі , ці ёсць у нашай краіны запасны варыян эканамічнага выратавання !?
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR)
132.4%2.2K avg views
Posting
13.4/day
last 1 hour ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 9 Nov 2026, 14:31 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
| Posted | Channel | Post | Views |
|---|---|---|---|
| 9 Nov 2026, 21:57 | The Бульба | 💰НАС ПРАДАЛІ ЗА ТАННЫ ГАЗ, А ШТО ДАЛЕЙ ⁉️ Нам гадамі тлумачылі, што саюз з... | 258 |