Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. edited

    ⁉️Што адбываецца за зачыненымі дзвярыма беларускай міліцыі Злітыя размовы супрацоўнікаў МУС раскрываюць скандальныя гісторыі з Маладзечна і Гомеля — ад гвалту да спробаў схаваць службовыя парушэнні. У адным выпадку майор міліцыі атрымаў нажавое раненне падчас сваркі з раней судзімай жанчынай. У другім — канваір меў інтымныя зносіны з 15-гадовай школьніцай, а кіраўніцтва, паводле апублікаваных звестак, абмежавалася яго звальненнем. Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў звязвае праблемы ў сістэме з кадравымі чысткамі пасля 2020 года і недахопам падрыхтаваных супрацоўнікаў. Тым часам статыстыка правапарушэнняў сярод супрацоўнікаў МУС засакрэчаная яшчэ з 2018 года. 📹 Больш падрабязнасцяў — у відэа на YouTube: https://youtu.be/30MQBzdKJHM?is=Mp6HKO4b7rze-fKg

  2. edited
    +4

    🔥У Арле атакавалі ракетамі ваенны завод «Пратон» Паводле OSINT-каналаў, па ваенным прадпрыемстве «Пратон» у расійскім Арле нанеслі ракетны ўдар. Папярэдне паведамляецца пра выкарыстанне крылатых ракет Storm Shadow. Паведамляецца пра значныя разбурэнні і пажар на тэрыторыі завода. Прадпрыемства вырабляе электронныя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці ракет «Іскандэр-М», С-71 «Ковер» і комплексаў «Панцыр-С1».

  3. Антон Матолька, «Беларускі Гаюн» і бізнес-кансалтынг У красавіку 2026 года Антон Матолька зарэгістраваў у Польшчы прадпрымальніцкую дзейнасць у сферы бізнес-кансалтынгу. На фоне скандалу з уцечкай даных «Беларускага Гаюна» ўзнікаюць пытанні пра адказнасць за бяспеку людзей. Ці абмяркоўваў Офіс Святланы Ціханоўскай наступствы ўцечкі з Матолькам і дапамогу пацярпелым? Ці існуюць зараз дзелавыя адносіны паміж Офісам і яго чарговым кансалтынгавым бізнесам? Беларусы маюць права ведаць пра магчымыя сувязі і дамоўленасці Офіса Ціханоўскай і Антона Матолькі .

  4. Расійскія ваенныя з «Ахмат» правялі заняткі для беларускіх школьнікаў Былы чачэнскі боец падраздзялення «Ахмат» Максім Капусцін з пазыўным «ФіЗра» і экс-боец ММА Антон Рыбчонак арганізавалі ваенныя майстар-класы ў Смаргоні і Астраўцы. У беларускіх школах расійскія інструктары вучылі дзяцей прыцэльванню, абыходжанню са зброяй і асновам тактычнай медыцыны. Былы бізнесмен Рыбчонак, які раней займаўся криптовалютнымі праектамі, цяпер узначальвае поездки ваенных інструктараў па рэгіёнах Беларусі. Сярод гасцей быў і Капусцін — афіцэр расійскіх спецслужбаў, які адказваў за набор дабравольцаў у Грозным і ваяваў супраць Украіны. Заняткі праходзілі з выкарыстаннем халастой зброі, а ў Астраўцы дэлегацыю афіцыйна вітала намесніца старшыні райвыканкама Вольга Баяровіч. Падобныя мерапрыемствы з удзелам ваенных інструктараў з Расіі нічога добрага не нясуць, а толькі выклікаюць занепакоенасць сярод грамадскасці адносна мілітарызацыі адукацыі іх дзяцей.

  5. Генпракуратура рэжыму ў Беларусі папрасіла расію правесць праверку кліпа Ягора Крыда Генеральная пракуратура рэжыму звярнулася да Следчага камітэта рэжыму ў расіі з просьбай праверыць кліп спевака Ягора Крыда «Мілы подлец». Нагодай стаў лонгсліў з выявай, звязанай з фільмам Элема Клімава «Ідзі і глядзі» пра падзеі Другой сусветнай вайны. Беларускія сілавікі прапанавалі праверыць, ці ёсць у гэтым прыкметы распальвання сацыяльнай варожасці, рэабілітацыі нацызму, адмаўлення генацыду беларускага народа або іншых злачынстваў. Раней маскоўская крама KM20 і амерыканскі брэнд Marking Distance выпусцілі сумесную калекцыю адзення, натхнёную гэтым фільмам. Пасля крытыкі ў сацыяльных сетках Крыд заблюрыў спрэчныя кадры ў кліпе і папрасіў прабачэння.

  6. Аўстрыя высылае чатырох расійскіх дыпламатаў за шпіянаж Краіну павінны пакінуць трое дыпламатаў расійскай амбасады і член расійскай дэлегацыі па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі пры АБСЕ.

  7. edited

    Украіна і рф абмяняліся грамадзянскімі асобамі Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ.Паводле РІА «Новости», у Расію вярнуліся члены шасці сем’яў. Столькі ж сем’яў выехалі ва Украіну. Абмен прайшоў на пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці Беларусі.

  8. Афрыканская пятля для Беларусі, або навошта рэжыму Мазамбік? ​22 кастрычніка ў Мазамбіку адбылася цырымонія вручэньня верыцельных грамат, дзе прадстаўнікі рэжыму заяўлялі пра «вялікія пэрспектывы». Аднак спробы чапляцца за афрыканскія сувязі праз Маскву — ня больш чым адчайнае маханьне рукамі таго, хто тоне, бо эканамічнага выратаваньня тут няма. Шматтысячнакіламетровая адлегласьць і складная лягістыка робяць гэтыя міфічныя пастаўкі і партавыя праекты вельмі дарагімі і нерэнтабельнымі. Прамы правоз ваеннай кантрабанды з Мазамбіку не зьяўляецца галоўнай мэтай: гэтая краіна патрэбная Менску і Маскве найперш як фінансава-лягістычная «шэрая зона». Яе выкарыстоўваюць дзеля легалізацыі падсанкцыйнага экспарту калійных угнаеньняў і тэхнікі, атрыманьня валюты і абыходу міжнародных абмежаваньняў. З пункту гледжаньня міжнароднага права, удзел у абыходзе санкцыяў і ланцужках забесьпячэньня ваеннай машыны ставіць дзяржаву пад пагрозу сур'ёзнай адказнасьці. Усе гэтыя «стратэгічныя апорныя пункты» прыносяць Беларусі выключна мінусы: замест развіцьця эканомікі мы атрымліваем новыя санкцыйныя ўдары. Акупацыйны рэжым проста гандлюе будучыняй нашай нацыі дзеля ўласнага выжываньня, ператвараючы Беларусь у прыдатак расейскай шэрай лягістыкі. Нам не патрэбныя чужыя афрыканскія авантуры, якія разбураюць суверэнітэт, прыносяць выдаткі і павялічваюць рызыкі для кожнага беларуса.

  9. repost

    Крамлёўскі ваенпрам і сапраўдная Беларусь ​У Казані кіраўнік беларускага Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус і дырэктар ФСВТС РФ Дзмітрый Шугаеў падпісалі чарговыя ваенныя дакументы. За гады на пасадзе Пантус стаў ключавой фігурай забеспячэння ваеннай машыны агрэсара і запэцкаў рукі ў крыві ўкраінскага народа. Замест развіцця рэжым з дапамогай такіх агідных асоб будуе сувязі толькі з таталітарнымі краінамі і зацягвае Беларусь у ізаляцыю ды залежнасць ад Крамля. Аднак залежныя чыноўнікі і ваенныя злочынцы не маюць нічога супольнага з сапраўдным беларускім народам. Ёсць іншыя беларусы якія змагаюцца за дэмакратыю еўраатлантычную інтэграцыю свабоду ад Крамля і светлую будучыню. Беларусь - гэта свабодалюбны народ , а не дыктатура і яе служкі.

  10. +6

    🔥 Серыя атак па тэрыторыі Расіі: пад ударам ваенныя і прамысловыя аб’екты У акупаваным Луганску пасля масаванай атакі Сіл абароны Украіны паведамляюць пра перабоі з электрычнасцю і сувяззю. На хімічным прадпрыемстве «Азот» у Бярэзніках на Урале пасля ўдару загарэўся склад з хімікатамі. У Ніжагародскай вобласці беспілотнікі атакавалі цэнтр апрацоўкі даных Федэральнай падатковай службы РФ, што патэнцыйна можа паўплываць на працу дзяржаўных інфармацыйных сістэм. У Варонежы паведамляюць пра ўдары ў раёне ваеннага аэрадрома Балтымор, а таксама пра паветраную трывогу. Расійскія Z-каналы намякаюць на сур’ёзнае паражэнне ваеннага аб’екта. Такім чынам, паведамленні пра атакі ахопліваюць адразу некалькі рэгіёнаў Расіі, у тым ліку аб’екты ваеннай і хімічнай прамысловасці.

  11. ❗️Украінскі і расійскі амбудсмены сустрэліся ў Беларусі Дзмітрый Лубінец і Таццяна Лантратава сустрэліся ў Беларусі, паведамляюць прапагандысцкія СМІ ТАСС. Паводле РБК са спасылкай на дэпутата Дзярждумы Шамсаіла Сараліева, сёння запланаваны абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй.

  12. 🔥БПЛА атаковали дата-центр Федеральной налоговой службы РФ в городе Городец Нижегородской области. Налоги отменяются😁

  13. 👹«Міратачэнне» па-расійску Экс-кіраўнік праваслаўнага тэлеканала «Спас» заявіў, што на фатаграфіі ліквідаванага расійскага нацыста як бы з’явілася міра. Можа, варта спачатку праверыць, чым менавіта аблілася фатаграфія? Бо плювок ад «удзячных» жыхароў Данбаса — гэта яшчэ не святы алей. Нават калі вельмі хочацца выдаць яго за цуд. 🙃

  14. Older posts