🔥У Арле атакавалі ракетамі ваенны завод «Пратон» Паводле OSINT-каналаў, па ваенным прадпрыемстве «Пратон» у расійскім Арле нанеслі ракетны ўдар. Папярэдне паведамляецца пра выкарыстанне крылатых ракет Storm Shadow. Паведамляецца пра значныя разбурэнні і пажар на тэрыторыі завода. Прадпрыемства вырабляе электронныя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці ракет «Іскандэр-М», С-71 «Ковер» і комплексаў «Панцыр-С1».