⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Subscribers1.7K +0 24h
Reach per post (ERR)132.6%2.2K avg views
Posting12.6/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views0.0
edited
🚨 Amnesty International заявіла, што пераслед ЕГУ з боку беларускага рэжыму выходзіць за межы Беларусі.
Ціск закранае не толькі студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта ў Вільні, але і іх сваякоў у Беларусі.
Паведамляецца пра ператрусы, допыты, затрыманні і пагрозы, а таксама спробы прымусіць студэнтаў спыніць навучанне. Праваабаронцы адзначаюць узмацненне атакі на права на адукацыю, свабоду слова і акадэмічную свабоду.
Беларускія ўлады працягваюць пераследваць людзей нават за межамі краіны — праз ціск на іх родных.
edited
Азярцы — гэта не толькі адзін участак і не толькі адзін жыхар. Гэта аграгарадок, дзе жывуць тысячы людзей.І гэтыя людзі маюць права на нармальныя дарогі,транспарт,медыцынскую дапамогу, пошту, краму, культурныя і сацыяльныя аб'екты ды элементарны парадак вакол сябе.
Калі замест вырашэння гэтых пытанняў чыноўнікі пачынаюць шукаць праблему ў чалавеку, які пра іх гаворыць, гэта не вырашае праблему. Яна толькі становіцца яшчэ большай.
І Дайліденок, відавочна, не адзіны, хто бачыць, у якім стане знаходзяцца Азярцы. Проста ён стаў адным з першых, хто пачаў казаць пра гэта адкрыта.
А значыць, пытанне трэба ставіць не «чаму ён прыбраў кусты?», а «чаму аграгарадок, дзе жывуць тысячы людзей, гадамі даводзяць да такога стану?»
Цікавая інфармацыя:Азярцы | Сядзібна-паркавы ансамбль Аскеркаў - фотаздымкі https://share.google/RJhfJkMjn31gluOzZ
https://www.radzima.org/ru/mesto/ozercy.html?utm_source=chatgpt.com
edited
‼️Не ў кустах справа: што насамрэч адбываецца ў беларускай вёсцы Азярцы
Гісторыя з выдаленнем дрэва-куставай расліннасці ў в.Азярцы Глыбоцкага раёна ўсё больш выглядае не проста як спрэчка вакол некалькіх кустоў. За ёй — значна большая праблема: стан цэлага аграгарадка, які, паводле мясцовых жыхароў, ужо даўно патрабуе ўвагі, рамонту і нармальнага фінансавання.
Жыхары Азярцоў распавядаюць пра Аляксандра Дайліденка як пра чалавека, якога яны ведаюць шмат гадоў. Са слоў мясцовых, ён заўсёды быў сумленным, ветлівым і спакойным чалавекам, не ствараў праблем навакольным і старанна сачыў за парадкам каля свайго дома. Для яго, як кажуць аднавяскоўцы, было важна, каб месца, дзе ён вырас і пражыў значную частку жыцця, выглядала ўтульна і дагледжана.
Менавіта таму сённяшняя сітуацыя для многіх выглядае дзіўна. Дайліденок сцвярджае, што перад правядзеннем работ атрымаў дазвол сельсавета на прыбіранне кустоў каля абазначаных па плану ўчасткаў. Пасля скаргаў некаторых асоб пачалася праверка, а цяпер мужчына распавядае, што яго выклікаў участковы і што яму могуць пагражаць ужо крымінальнай справай і псіхічнай клінікай.
Пры гэтым у апублікаваных дакументах Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў сапраўды гаворыцца пра выдаленне ім драўняна-кустарнікавай расліннасці. Аднак канчатковай высновы аб незаконнасці яго дзеянняў у гэтых дакументах пакуль няма. Разбіральніцтва працягваецца.
Асобна Дайліденок звяртае ўвагу на тое, што ў матэрыялах, паводле яго слоў, з'явілася інфармацыя пра яго псіхічны стан. У адказ ён апублікаваў даведку з паліклінікі, дзе пазначана, што на дыспансерным назіранні ў спецыяліста ён не знаходзіцца. Гэтая частка гісторыі таксама патрабуе асобнай праверкі і афіцыйных тлумачэнняў.
Але галоўнае пытанне для Азярцоў значна шырэйшае: чаму пра стан аграгарадка загаварылі толькі пасля таго, як адзін з яго жыхароў пачаў адкрыта ўздымаць гэтыя праблемы? Бо тое, на што ён звяртае ўвагу, бачаць не толькі ён. Мясцовыя жыхары распавядаюць пра занядбаныя тэрыторыі, дрэнныя дарогі і агульны заняпад інфраструктуры мясовай
.
Адзін з асноўных магазінаў у вёсцы знаходзіцца ў благім стане. Банкаўскае аддзяленне закрытае. Пошта працуе абмежавана. ФАП патрабуе рамонту.Школа-садок фактычна засталася адным з нешматлікіх важных аб'ектаў для дзяцей з навакольных вёсак.
Ёсць і аварыйны вялікі Дом культуры-кіназал(канцэртны зал)-дыскатэка-спортзал, які калісьці мог стаць сапраўдным цэнтрам жыцця аграгарадка. Але будынак,паводле мясцовых жыхароў, своечасова не адрамантавалі: праз праблемы з дахам ён прыйшоў у заняпад. У выніку вялікае памяшканне плошчай больш за 500 квадратных метраў,куды раней хадзілі дзеці і моладзь, цяпер фактычна страчана для нармальнага выкарыстання.
Побач іншая спадчына заняпаду: разбураныя сельскагаспадарчыя аб'екты,гістарычныя аб'екты, майстэрні, тэхніка ў дрэнным стане,былая свінаферма і цялятнік,спіртзавод,руйнуюцца.
Не лепшая сітуацыя і з дарогамі па вёсцы. Жыхары неаднаразова скардзіліся на дарогу да Азярцоў з боку Глыбокага.Па словах людзей, ямы месцамі вельмі вялікія. Машынам даводзіцца пераадольваць гэтыя ўчасткі з вялікай цяжкасцю.
Працы ў аграгарадку няшмат, таму многія людзі вымушаныя ездзіць на працу ў Глыбокае і г.д.І калі іх асноўная дарога знаходзілася ў благім стане,гэта становілася не проста пытаннем камфорту, а штодзённай праблемай для людзей,якія хочуць працягваць жыць і працаваць тут. Таму справа, на наш погляд, зусім не толькі ў тым, хто і дзе прыбраў кусты.
Калі ўлады сапраўды лічаць, што Дайліденок парушыў закон, гэта павінна быць даказана ў адпаведнасці з законам. Але адначасова нельга дапускаць, каб за дрэвамі і кустамі знікла сама праблема, пра якую чалавек спрабуе хоць трохі гаварыць . А міліцыі мясцовай і кіраўнікам ,не трэба з людзей рабіць дурняў, калі на самой справе шмат праблемаў запушчанных і нявырашаных.
⚡️ У Беларусі ў кастрычніку пройдуць вучэнні АДКБ
11–16 кастрычніка на палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці пройдуць вучэнні міратворчых сіл АДКБ. У гэтыя ж дні на Старадарожскім палігоне будуць адпрацоўваць дзеянні па ліквідацыі наступстваў біялагічных пагроз.
На фоне агульнага росту ваеннай актыўнасці ў рэгіёне такія вучэнні выглядаюць як яшчэ адзін сігнал, што Беларусь працягвае заставацца часткай ваеннай інфраструктуры АДКБ і цесна каардынуе свае дзеянні з Расіяй.
edited
Лаўроў заявіў,што Масква закрые філіялы Інстытута Гётэ ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу і гэта стане адказам на спыненне працы «Рускага дома» ў Берліне.
«Інакш мы не будзем сябе паважаць»,— заявіў Лаўроў на Усходнім эканамічным форуме.Ён сцвярджае, што нямецкія ўлады,прымаючы рашэнне аб закрыцці расейскага культурнага цэнтра,павінны былі разумець, што гэта прывядзе да спынення культурнай прысутнасці Нямеччыны ў Расеі.Амбасадар Расеі ў Нямеччыне Сяргей Нечаеў паведаміў, што нямецкія ўлады загадалі супрацоўнікам «Рускага дома» ў Берліне пакінуць краіну цягам сямі дзён.Рашэнне нямецкіх уладаў стала вынікам інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыг/Гале,дзе побач з украінскім ваенна-транспартным самалётам быў знойдзены беспілотнік з выбухоўкай. Следчыя выявілі яшчэ адзін дрон і каля 50 грамаў выбуховага рэчыва.Нямеччына афіцыйна абвінаваціла Расею ў арганізацыі дыверсіі.
На сённяшні дзень у Нямеччыне адбыўся яшчэ адзін выбух — у Аўгсбургу, каля чыгуначнага вакзала, дзе пацярпелі двое маладых украінцаў і падпалы.
repost
Беларускія добраахвотнікі набліжаюцца яшчэ на крок да вырашэння праблемы свайго прававога статусу ва Украіне.
У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны ўрадавы законапраект №15585, які прапануе:
▪️ дазволіць замежным добраахвотнікам законна знаходзіцца ва Украіне да 6 месяцаў пасля завяршэння кантракту;
▪️ залічваць тэрмін вайсковай службы ў пяцігадовы перыяд, неабходны для атрымання дазволу на іміграцыю.
Для многіх беларусаў, якія ўжо некалькі гадоў абараняюць Украіну, гэта важны крок наперад. Спадзяёмся, што законапраект будзе прыняты, а пытанні легалізацыі і дакументавання беларускіх добраахвотнікаў атрымаюць сваё справядлівае вырашэнне.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Атветачка ...
Каб усе магазіны ў беларускіх вёсках былі такімі 👍
А вось і вельмі прыгожыя вырабы беларускай майстрыхі з нацыянальнай сімволікай🤍❤️🤍
edited
🎒 «Дзень ведаў» па-беларуску😳
У магілёўскай СШ №12 навучальны год пачалі паказальным выступленнем школьнікі з ваенна-патрыятычнага клуба «Брыгада».
Відэа ў Threads апублікаваў мясцовы правакатар Сяргей Тышковец, якога звязваюць з правакацыямі супраць дэмакратычных актывістаў у 2020 годзе. Паводле паведамленняў, цяпер ён называе сябе «ветэранам падраздзяленняў Унутраных войскаў МУС» і прызнаўся, што дапамагаў дзецям рыхтаваць нумар.
На відэа — не прафесійныя вайскоўцы, а старшакласнікі, якіх фактычна прывучаюць да ваенізаванай культуры ўжо са школьнай лавы.
https://youtu.be/xbD3sd0p-RM?is=xh1MAhnE_pKxS1ff
⚡️Грамадзянін Беларусі — сярод падазраваных у спробе дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга
Адзін з падазраваных у спробе атакі на аэрапорт Лейпцыга 4 жніўня аказаўся грамадзянінам Беларусі. Нямецкія выданні NDR, WDR і Süddeutsche Zeitung паведамляюць, што на месцы здарэння следчыя выявілі яго ДНК.
Мужчына таксама можа мець расійскі пашпарт і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў краінах Балтыі. Следчым удалося аднавіць яго маршрут і высветліць, што ў Шэнгенскую зону ён трапіў па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у канцы красавіка ў італьянскім дыппрадстаўніцтве ў Мінску.
Нямецкія праваахоўнікі таксама ўстанавілі асобу другога падазраванага — у яго расійскі і латвійскі пашпарты. Раней урад Германіі звязаў спробу дыверсіі з Расіяй.4 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга была здзейсненая спроба атакі на ўкраінскі грузавы Ан-124, у магчымай атацы маглі ўдзельнічаць некалькі беспілотнікаў, адзін з якіх са выбухоўкай знайшлі каля ўкраінскіх грузавых самалётаў, а другі, верагодна, урэзаўся ў самалёт DHL.
Интересные вопросы:
Почему закончилось топливо?
Топливный кризис в РФ: многоцелевому вертолёту не хватило горючего, чтобы дотянуть до аэродрома
Пришлось пытаться посадить машину на автодорогу, посадка оказалась жёсткой.
repost
😱У Новай Маскве пяцікласнік параніў настаўніка нажом — гэта ўжо трэці вядомы напад у школах з пачатку навучальнага года.
Інцыдэнт адбыўся ў школе №1392 у пасёлку Марына.
Паводле дырэктара, школьнік з асаблівасцямі здароўя прыйшоў у будынак з нажом і паспрабаваў напасці на педагога.
Настаўнік атрымаў паверхневыя траўмы, яго жыццю нічога не пагражае.
Раней сёння дзевяцікласнік у Башкартастане параніў аднакласніка, а ўчора сямікласніца напала на настаўніцу ў Краснаярскім краі.
‼️Турцыя масава адмяняе рэйсы ў расію
За апошнія суткі ў трох маскоўскіх аэрапортах затрымалі або адмянілі 77 рэйсаў. Прычынай называюць напружаную сітуацыю ў паветранай прасторы расіі на фоне росту атак БПЛА.
Ініцыятыва food4bel Сяргея Мельянца пад пагрозай спынення
Ініцыятыва food4bel, створаная ў Варшаве былым палітвязнем Сяргеем Мельянцом, можа спыніць сваю дзейнасць.
На працягу паўтара года яна бясплатна дапамагала прадуктамі і рэчамі людзям ва ўразлівым становішчы.Сярод атрымальнікаў дапамогі былі як беларусы, так і ўкраінцы.
Паводле Мельянца, апошнім часам вакол ініцыятывы ўзніклі канфлікты і розныя прэтэнзіі. Ён адзначае, што не ведае, як выйсці з сітуацыі, але разумее, наколькі важная гэтая дапамога для маламаёмных людзей.
Атрымальнікі дапамогі баяцца, што ў выпадку закрыцця food4bel застануцца без неабходнай падтрымкі. Для некаторых сем’яў і людзей з інваліднасцю гэта можа стаць сапраўднай жыццёвай праблемай.
Людзі заяўляюць, што гатовыя змагацца за добрае імя Сяргея Мельянца і захаванне ініцыятывы.