Лаўроў заявіў,што Масква закрые філіялы Інстытута Гётэ ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу і гэта стане адказам на спыненне працы «Рускага дома» ў Берліне. «Інакш мы не будзем сябе паважаць»,— заявіў Лаўроў на Усходнім эканамічным форуме.Ён сцвярджае, што нямецкія ўлады,прымаючы рашэнне аб закрыцці расейскага культурнага цэнтра,павінны былі разумець, што гэта прывядзе да спынення культурнай прысутнасці Нямеччыны ў Расеі.Амбасадар Расеі ў Нямеччыне Сяргей Нечаеў паведаміў, што нямецкія ўлады загадалі супрацоўнікам «Рускага дома» ў Берліне пакінуць краіну цягам сямі дзён.Рашэнне нямецкіх уладаў стала вынікам інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыг/Гале,дзе побач з украінскім ваенна-транспартным самалётам быў знойдзены беспілотнік з выбухоўкай. Следчыя выявілі яшчэ адзін дрон і каля 50 грамаў выбуховага рэчыва.Нямеччына афіцыйна абвінаваціла Расею ў арганізацыі дыверсіі. На сённяшні дзень у Нямеччыне адбыўся яшчэ адзін выбух — у Аўгсбургу, каля чыгуначнага вакзала, дзе пацярпелі двое маладых украінцаў і падпалы.