⚡️ У Беларусі ў кастрычніку пройдуць вучэнні АДКБ 11–16 кастрычніка на палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці пройдуць вучэнні міратворчых сіл АДКБ. У гэтыя ж дні на Старадарожскім палігоне будуць адпрацоўваць дзеянні па ліквідацыі наступстваў біялагічных пагроз. На фоне агульнага росту ваеннай актыўнасці ў рэгіёне такія вучэнні выглядаюць як яшчэ адзін сігнал, што Беларусь працягвае заставацца часткай ваеннай інфраструктуры АДКБ і цесна каардынуе свае дзеянні з Расіяй.