Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
-
-
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборніка Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні. 7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
🤬 Новыя затрыманні і прысуды: у Беларусі працягваецца пераслед вайскоўцаў 👉 Чытаць па спасылцы За апошнія некалькі месяцаў праваабаронцы "Вясны" даведаліся пра новыя факты затрыманняў беларускіх вайскоўцаў і крымінальныя справы супраць іх. Паводле актуальных звестак, праваабаронцам вядома пра крымінальны пераслед не менш за 75 вайскоўцаў, 32 з іх цяпер утрымліваюцца за кратамі. Апошнія вядомыя масавыя затрыманні адбыліся вясной 2026 года — тады за краты трапілі каля васьмі чалавек, якіх абвінавачваюць ва "ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі". Нядаўна двум фігурантам справы "BYPOL" прызначылі 21 і 25 гадоў зняволення — гэта найбольш жорсткія вядомыя прысуды беларускім вайскоўцам. "Вясна" распавядае, як і за што пераследуюць вайскоўцаў у Беларусі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Давідовічам Аляксандр Давідовіч — былы вайсковец, якога асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну затрымалі ў 2025 годзе. Дакладныя звесткі пра прысуд невядомыя. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
-
🕖 7:00 раніцы. Што ў гэты час адбываецца ў магілёўскай калоніі № 15? У гэты час у магілёўскай калоніі пачынаецца ранішняя праверка. У кагосьці яшчэ ёсць час запарыць каву ці гарбату, калі ўстаць крыху раней. Але доўга затрымлівацца ў атрадзе не атрымаецца: зняволеных чакае праветрыванне. На двор трэба выходзіць пры любым надвор'і — і ў дождж, і ў мароз. На свежым паветры праводзяць 15–20 хвілін. Пра гэта распавёў былы палітвязень Кірыл Казей. Пасля праветрывання зняволеным дазваляюць ненадоўга вярнуцца ў атрад, але неўзабаве зноў выводзяць на двор — чакаць пастраення. Праверка можа стаць яшчэ адным выпрабаваннем, калі пачынаецца дождж. Сысці нельга: трэба стаяць, пакуль усіх не пералічаць пайменна. А высушыць мокрую вопратку пасля практычна няма дзе. Кірыл таксама ўспамінае, што ў калоніі № 15 людзі даволі часта гублялі прытомнасць падчас ранішніх праверак. Для такіх выпадкаў нават існуе спецыяльная брыгада з насілкамі, якая дастаўляе зняволеных у медчастку. Пасля праверкі зняволеныя ідуць на сняданак, а пасля — на працу. Праўда, перад выхадам на прамзону некаторым брыгадам даводзіцца чакаць у чарзе на ператрус і праверку асобы ад паўгадзіны да гадзіны. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
🔎 Шукаем людзей, якія нядаўна вызваліліся з Гродзенскай турмы № 1 Калі вы вызваліліся месяц, два ці тры таму і адбывалі пакаранне ў гэтай установе менавіта на турэмным рэжыме, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць гэтую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
-
📌 Музей Вольнай Беларусі збірае на падарункі дзецям палітвязняў і добраахвотнікаў У Варшаве рыхтуюць навагоднюю Ялінку для 50 дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі або ваююць. Кожнаму дзіцяці хочуць уручыць падарунак коштам каля 40 еўра. На данны момант сабралі 440 еўра з неабходных 2100. Падтрымаць збор можна па спасылцы 👉 https://gronka.org/#/causes/recCp3p9MyEdNgd1a
-
🎓 У лістападзе ў Вільні пройдзе школа па міжнародным гуманітарным праве "Прававая ініцыятыва" запрашае студэнтак і студэнтаў, актывістак і актывістаў, праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца правамі чалавека. Чатыры дні, каб разабрацца, як права дзейнічае падчас вайны: якія правілы прымяняюцца ва ўзброеных канфліктах, як абараняюць іх ахвяр і што адбываецца, калі гэтыя правілы парушаюцца. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць вывучаць тэму, абмяркоўваць рэальныя кейсы і знаёміцца з аднадумцамі. 🗓 Калі: 19–22 лістапада 📍 Дзе: Вільня Падрабязнасці і рэгістрацыя Дэдлайн падачы заявак — 15 лістапада, 23:59 паводле мінскага часу. ❗️ Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў. Візавая падтрымка і кампенсацыя выдаткаў на праезд да Вільні не прадугледжаныя.
-
🗣 Юрыстка "Вясны": «Беларусь увайшла ў этап схаваных рэпрэсій» 👉 Чытаць па спасылцы Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва ўзяла ўдзел у анлайн-круглым стале "За фасадам вызваленняў: рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца", які 27 кастрычніка арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы праваабаронцы і юрысты абмеркавалі, як змяняюцца формы рэпрэсій у Беларусі і чаму вызваленне часткі палітвязняў не сведчыць пра змяншэнне пераследу. «У 2024–2025 гадах улады абмежавалі доступ да судовых рашэнняў і перасталі публікаваць поўныя звесткі пра палітычна матываваны крымінальны пераслед. Гэта стварае памылковае ўражанне, што рэпрэсіі скарачаюцца» 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
🤬 «Ты разумееш, што нічога не можаш змяніць». Адзін дзень у магілёўскай калоніі № 15 👉 Чытаць па спасылцы Пад'ём а 6.00, дзве праверкі на адкрытым паветры ў любое надвор'е, больш за дзве гадзіны ў чэргах на ператрус і распазнанне твару, цэхі, дзе зімой бывае да -25. Былы палітвязень Кірыл Казей, які правёў за кратамі амаль пяць з паловай гадоў, распавёў "Вясне", як выглядаў яго дзень у магілёўскай калоніі № 15. Самым страшным, кажа ён, быў час, калі з кожным днём становіцца цямней і халадней, а ты разумееш, што нічога не можаш змяніць. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
❤️ Вольга Брыцікава сёння адзначае свой трэці дзень народзінаў за кратамі Палітзняволеная Вольга Брыцікава знаходзіцца за кратамі больш за тры гады. Былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтана" адбывае пяцігадовы тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. Напрыканцы траўня 2026 г. Вольгу змяшчалі ў штрафны ізалятар на сем сутак. Прычына спагнання невядомая. Пры гэтым адміністрацыя калоніі парушыла працэдуру: перад змяшчэннем у ШІЗА Вольгу не агледзеў лекар. Нагадаем, што раней былая палітзняволеная распавяла праваабаронцам "Вясны", як адміністрацыя калоніі карае Вольгу праз яе пазіцыю. 📌 «Спрабавалі нацкаваць дзевяноста чалавек на адну жанчыну»: што вядома пра ціск на Вольгу Брыцікаву ў калоніі
-
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Давідовічам Аляксандр Давідовіч — былы вайсковец, якога асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну затрымалі ў 2025 годзе. Дакладныя звесткі пра прысуд невядомыя. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
-
❓ Што лепш — СІЗА ці калонія?: праваабаронца Леанід Судаленка пра ўмовы зняволення Праваабаронца «Вясны» і былы палітвязень Леанід Судаленка правёў 13 месяцаў у СІЗА, а пасля адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба». Ён параўнаў умовы ў двух месцах. Паводле яго, у СІЗА даводзіцца праводзіць 23 гадзіны ў суткі ў камеры, без нармальнага доступу да свежага паветра і дзённага святла. У калоніі больш магчымасцяў для руху і заняткаў, але адміністрацыя мае значна больш інструментаў ціску: ад спагнанняў і ШІЗА да пазбаўлення спатканняў і магчымасці датэрміновага вызвалення. «Я прайшоў і СІЗА, і калонію і пасля гэтага дакладна ведаю толькі адно: лепшае месца для палітвязня не камера і не калонія. Лепшае месца дома».
-
🤬 Супраць былой палітзняволенай, журналісткі Кацярыны Андрэевай, завялі новую крымінальную справу Пра гэта Кацярына паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. «Маму і тату заўтра выклікаюць у СК: новая крымінальная справа супраць мяне». Нагадаем, у 2021 годзе журналістку асудзілі на 2 гады калоніі за стрым з «Плошчы Пераменаў», а ў 2022 годзе абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» і прызначылі 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кацярына выйшла на волю 19 сакавіка 2026 года ў выніку перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з рэжымам Лукашэнкі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 лістапада
-
💔 «Пазбавіць званка не маглі, але рабілі так, каб ты не датэлефаноўвалася»: былая палітзняволеная пра абмежаванні ў ПК-4 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) расказала, што жанчынам з 10-й катэгорыі ў ПК-4 забаранялі вывучаць замежныя мовы, браць у бібліятэцы кнігі, наведваць канцэрты і карыстацца асобнай спартыўнай залай. Нават спроба атрымаць забароненую літаратуру праз іншых зняволеных магла скончыцца спагнаннем. Абмежаванні тычыліся і сувязі з роднымі. Званкі праслухоўвалі, а часам з дзесяці жанчын датэлефанавацца магла толькі адна. «Былі выпадкі, калі ўся дзясятая катэгорыя прыходзіць, і з дзесяці чалавек датэлефаноўваецца толькі адна». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
🫶🏻 Былая палітзняволеная Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў пасля затрымання 1 лістапада 2021 года Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх уладаў. Праз пяць гадоў, у тую ж дату, яна нарэшце сустрэлася з мужам. Пра гэта Яна напісала ў сваім тэлеграм-канале, успомніўшы дзень затрымання і апошні погляд мужа перад тым, як яе забралі. «Закрываю вочы — 1 лістапада 2021 года. Адкрываю — 2026-ы. Іншая краіна, іншае жыццё, пяць гадоў паміж гэтымі імгненнямі. А перад мной незнаёмы іспанец. Хаця не, гэта мой муж. Проста мы цяпер размаўляем на розных мовах». 16 верасня 2026 года, пасля перамоваў паміж ЗША і беларускімі ўладамі, Яна выйшла на волю і была прымусова дэпартаваная ў Літву.
-
📸 Фотафакт: Алесь Бяляцкі сустрэўся з еўрадэпутаткай Мары-Агнес Штрак-Цымерман Праз 11 месяцаў пасля вызвалення, праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустрэўся з Мары-Агнес Штрак-Цымерман, якая была ягонай «хроснай» у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou. 📌 #WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія "хросныя" палітвязняў і чым яны займаюцца
-
💔 «Мы цягалі асфальт і бетон»: адзін дзень у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай 👉 Чытаць па спасылцы У гомельскай жаночай калоніі № 4 дзень распісаны па хвілінах: праверкі на адкрытым паветры ў любое надвор'е, двойчы па 50 хвілін абавязковай прапаганды перад тэлевізарам, а замест вольнай гадзіны — цяжкія працы, падчас якіх жанчыны цягаюць бетон, асфальт і будматэрыялы. Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) распавяла "Вясне", як праходзіць звычайны дзень у гомельскай жаночай калоніі № 4, як умовы зняволення адбіваюцца на здароўі жанчын і чаму медычную дапамогу там даводзіцца чакаць тыднямі. Гэта другая частка цыклу публікацый, падрыхтаваных на аснове інтэрв'ю з былой палітзняволенай Лізай, у першай частцы яна распавяла пра забароны, пакаранні і ШІЗА. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
-
edited
🤬 У Беларусі затрымалі пяцярых чалавек за «негатыўныя каментары» пра чыноўнікаў і сілавікоў у інтэрнэце Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя — жыхары розных рэгіёнаў, якія пакідалі негатыўныя каментары ў адрас вышэйшых службовых асобаў дзяржавы і супрацоўнікаў сталічнай міліцыі. У МУС заявілі, што затрыманыя прызналі віну і тлумачылі свае ўчынкі, у тым ліку, уздзеяннем алкаголю. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 лістапада
-
edited
⚖️ Пачаўся суд над палітвязнем Алегам Ларычавым: падчас пасяджэння яму выклікалі хуткую дапамогу Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла Аліна Герашчанка. Паводле яе, у Алега не загойваюцца язвы на нагах, павысілася тэмпература, а медыцынскую дапамогу яму аказваюць нерэгулярна. У палітвязня цукровы дыябет, таму існуе рызыка развіцця гангрэны. Алег Ларычаў — мастак, стрыт-арт-мастак, грамадскі дзеяч і арганізатар фестывалю Urban Myths. Раней яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адказнасці, у тым ліку за арт-актывізм. Пераслед быў звязаны з абвінавачваннямі ў «экстрэмісцкай» дзейнасці. У лістападзе 2025 года яго затрымалі зноў. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 лістапада
- Older posts