🫶🏻 Былая палітзняволеная Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў пасля затрымання 1 лістапада 2021 года Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх уладаў. Праз пяць гадоў, у тую ж дату, яна нарэшце сустрэлася з мужам. Пра гэта Яна напісала ў сваім тэлеграм-канале, успомніўшы дзень затрымання і апошні погляд мужа перад тым, як яе забралі. «Закрываю вочы — 1 лістапада 2021 года. Адкрываю — 2026-ы. Іншая краіна, іншае жыццё, пяць гадоў паміж гэтымі імгненнямі. А перад мной незнаёмы іспанец. Хаця не, гэта мой муж. Проста мы цяпер размаўляем на розных мовах». 16 верасня 2026 года, пасля перамоваў паміж ЗША і беларускімі ўладамі, Яна выйшла на волю і была прымусова дэпартаваная ў Літву.