🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Віталём Вайцяховічам Віталя Вайцяховіча асудзілі да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Першыя пяць гадоў ён павінен быў адбываць прысуд у турме. Напрыканцы восені 2023 года Віталя перавялі ў турму № 4 у Гродне. 15 жніўня 2026 года ў яго скончыўся турэмны тэрмін. Актуальны адрас Віталя пакуль невядомы. ✍️ Калі вы перасякаліся з Віталём за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo