🎥 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Захаваць годнасць за кратамі: споведзі былых палітвязняў У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» былыя палітычныя зняволеныя расказваюць «Радыё Свабода» пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі. «Турма — гэта ж маленькі злепак самой дзяржавы, толькі фарбы больш рэзкія тут. У турме ўсё чорна-белае. Беларусь шмат у чым нагадвае турму. Нам трэба дабівацца дэмантажу сыстэмы гэтага лукашызму, таталітарнай сыстэмы, і гэта няўхільна прывядзе да зменаў і ў самой турэмнай сыстэме», — кажа старшыня ПЦ "Вясна", былы палітзняволены Алесь Бяляцкі. Новы выпуск па спасылцы 👉 https://youtu.be/nWvbyWVSj8c?si=_GjW0Y_2D3DWb0W0